Беражліва і па-гаспадарску

Беражліва і па-гаспадарску

Ацаніць прыбытковасць праекта, вызначыць кошт работ, аптымізаваць выдаткі, сфарміраваць бюджэт прадпрыемства і прасачыць яго выкананне — усё гэта функцыі эканамістаў. На многіх прадпрыемствах створаны эканамічныя аддзелы, а вось у дыстанцыі пуці гэтыя абавязкі выконвае адзін спецыяліст — Алена Чыгалейчык.

У Асіповічы жанчына прыехала ў 1988 годзе з Расіі, калі выйшла замуж за нашага земляка. А чыгунка для яе зусім не новая сфера: на стальной магістралі працаваў калісьці і яе тата. Першым месцам работы Алены Уладзіміраўны стаў «Рампуць», дзе яна працавала галоўным бухгалтарам, а праз чатыры гады пасля пераўтварэння прадпрыемства стала эканамістам дыстанцыі пуці.

Сённяшнюю прафесію атрымала ў дадатак да дыплома інжынера, а гэта толькі плюс, таму што ў межах службовых абавязкаў неабходна арыентавацца не толькі ў ліках, але і ў развіцці вытворчасці.

Найбольшы аб’ём даходаў прадпрыемства звязаны са здачай у арэнду чыгуначных пуцей. А галоўны партнёр у гэтым кірунку — ААТ «Беларуськалій». Але і пра свой асноўны абавязак — бягучае ўтрыманне і рамонт верхняй будовы пуці — на прадпрыемстве не забываюцца. Займаюцца і падсобна-дапаможнай дзейнасцю, напрыклад, аказваюць паслугі па рамонце пуцей староннім арганізацыям, прадастаўляюць тэхніку. Так, па выніках пяці месяцаў атрымалі 200 тысяч рублёў ад іншых відаў дзейнасці (так у пуцейцаў называюцца справы, не звязаныя з асноўнымі абавязкамі), што на 25% вышэй за планавае заданне.

Усе работы эканаміст аналізуе, пралічвае. А яшчэ, што вынікае з самой назвы яе прафесіі, шукае шляхі эканоміі, што ў сучасных умовах вельмі важна. З гэтай мэтай на прадпрыемстве праводзяць аптымізацыю колькасці працуючых, скарачаюць віды работ, не звязаных з бяспекай руху; для падтрымання пуцей у тэхнічна спраўным стане разам з новымі матэрыяламі выкарыстоўваюць і былыя ў эксплуатацыі, але захаваўшыя эксплуатацыйныя кандыцыі. І ў той жа час пуці знаходзяцца ў належным стане, графік руху захоўваецца, яго бяспека гарантавана. І ва ўсім гэтым — вялікая заслуга эканаміста прадпрыемства.

Граматны спецыяліст, сапраўдны прафесіянал, які добра валодае нарматыўнай базай і мае багаты вопыт работы, камунікабельны чалавек, які кожнаму даступна растлумачыць любое фінансавае пытанне, а яшчэ уважлівая жонка, клапатлівая матуля і любячая бабуля, якая любіць падарожнічаць і гадаваць кветкі — вось лаканічны партрэт Алены Чыгалейчык, якая нядаўна адзначыла прафесійны юбілей — 30 гадоў работы ў дыстанцыі пуці.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем