Перадыслакацыя

Перадыслакацыя

398-300x209

16 верасня на станцыю Верайцы прыбыў першы эшалон з асабовым складам і тэхнікай расійскіх часцей, задзейнічаных у вучэннях “Узаемадзеянне-2013”, якія праводзяцца на базе Асіповіцкага раёна.
Сваіх таварышаў па зброі — воінаў 31 гвардзейскай ордэна Кутузава II ступені асобнай дэсантна-штурмавой брыгады — сустракалі прадстаўнікі 103 мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам камандуючага ССА палкоўнікам Сяргеем Андрэевым. А хлеб-соль гасцям уручыў народны калектыў “Люлечка”.
…У вучэннях будуць задзейнічаны таксама падраздзяленні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання з іншых краін, якія ўваходзяць у склад арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. 17 верасня яны будуць да-стаўлены ваенна-транспартнай авіяцыяй на аэрадром у Мачулішчах, адкуль, пасля атрымання адпаведнага загаду, дэсантуюцца на тэрыторыю палігона “Рэпішча”.
Усяго на ўзгаданым палігоне будуць удасканальваць баявую падрыхтаванасць звыш 600 ваеннаслужачых з Беларусі, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Арменіі, Кыргызстана.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем