У добры шлях!

У добры шлях!

Сёння выпускнікі школ здалі апошні экзамен, які ставіць кропку ў важным этапе жыцця. Лепшыя вучні атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Адзінаццацікласнікі, якія прадэманстравалі выдатныя веды па ўсіх дысцыплінах, акрамя атэстата сталасці, атрымалі яшчэ і медалі. Сёлета на Асіповіччыне такіх 19. І ўсе ўзнагароды — залатыя. Іх уладальнікамі сталі гімназістка Дана Лісічкіна, выпускнік СШ № 2 Ягор Каліта, а таксама Дзмітрый Кузьмін, Злата Папкова і Варвара Лабанок з СШ № 4 і Паліна Васількова з Анастасіяй Чапурной, якія скончылі СШ № 3. Парадавалі настаўнікаў і Наталля Вараўка з Лапіцкай школы, вучаніца Пратасевіцкай СШ Дзіяна Шэйко, вучань Ялізаўскай Сяргей Прорвіч. Але найбольш здзівіла сёлета СШ № 1, у якой дзевяць(!) залатых медалістаў. Гэта Мікіта Аксёнаў, Уладзіслаў Багдановіч, Марыя Бандарэнка, Аляксандра Вяргун, Дар’я Гарбунова, Кацярына Яроменка, Мар’яна Ільюшчанка, Елізавета Патапейка, Валерыя Рыжкова.

Мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню «залатой моладзі» Асіповіччыны, адбылося літаральна праз некалькі гадзін пасля здачы рабятамі апошняга іспыту. Разам з гэтымі цудоўнымі юнакамі і дзяўчатамі віталі іх педагогаў, а таксама бацькоў, кожны з якіх зрабіў свой унёсак у фарміраванне асобы выпускніка, яго светапогляду, насычэнне ведамі і развіццё ўмення іх атрымоўваць.

На ўрачыстасці віншавалі і навучэнцаў, якія паказалі высокія дасягненні ў конкурсах і алім-піядах па вучэбных прадметах. Пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і падарункі ад грамад-скага аб’яднання «Белая Русь» атрымалі Яўгеній Крот, Мікіта Куліш і Наталля Ганчарова. Былі ад-значаны пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, конкурсаў работ даследчага характару, спартыўных спаборніцтваў. Сярод іх Дар’я Вайцюк, Аляксандр Балашэнка, Ігар Астраханцаў, Уладзіслаў Шпілеўскі, Марыя Серабракова, Іван Савельеў.

Тыя, хто ўчора лічыўся школьні-кам і бесклапотна бавіў час, заўтра зоймуць месцы ў студэнцкіх аўдыторыях і майстэрнях каледжаў, на вытворчасці і калгасных палетках. Перад рабятамі — цэлы свет. Такі складаны, але цікавы і захапляльны. За імі — развіццё краіны і новыя адкрыцці ў навуцы, працоўныя дасягненні і шчаслівыя імгненні, якімі яны будуць адорваць родных і блізкіх. Няхай жа шлях кожнага выпускніка будзе шырокім і светлым!

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем