У прэс-цэнтры райвыканкама 2.02.10, № 8
У панядзелак традыцыйная апаратная нарада пад началам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча прайшла ў пашыраным складзе: на яе былі запрошаны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, мясцовых банкаў і г.д. Прычым, не адзін з іх — Васіль Крупенка (ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат”), Фёдар Варабей (СВК «Калгас «Каўгарскі”) і другія — уздымаўся не проста для тлумачэння недапрацовак, а з агучваннем канкрэтных шляхоў па іх аператыўнаму выпраўленню.
Пётр Яфімавіч надзяліў вялікую ўвагу многім пытанням. Абавязковае прыбаўленне ў рабоце калектываў прамысловасці і нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці наогул ва ўсіх галінах, эканомія электраэнергіі і паліва, якасць малака і пашырэнне асартыменту нашай малочнай прадукцыі, работа камунальных гаспадарак і будаўніцтва жылля, перыядычныя збоі ў функцыяніраванні банкаматаў і фінансаванне баскетбольнага клуба, эфектыўнасць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі і выкананне сваіх службовых абавязкаў не аднаго з пасадавых асоб — вось далёка не поўны пералік тэм, па якіх ішла прынцыповая размова.
Як і на мінулых нарадах, першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, намеснікі старшыні Сяргей Семянцоў, Аляксандр Шаўлюга і Міхаіл Поклад, начальнікі арганізацыйна-кадравай работы і фінансавага аддзелаў Наталля Змачынская і Ларыса Белая, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік праінфармавалі аб зробленым за мінулы тыдзень і месяц па курыруемых напрамках, а таксама аб запланаваным на бліжэйшы час.
