Насустрач юбілею

Насустрач юбілею

Сёлета Асіповічы адзначаюць 150 гадоў, кожны з якіх прынёс у жыццё горада нешта непаўторнае, пакінуў свой адбітак. Асабліва гэта датычыць юбілейных гадоў.

Лягчэй за ўсё даведацца, чым жыў райцэнтр у той ці іншы перыяд, безумоўна, з раённай газеты, якая асвятляе жыццё рэгіёна найбольш поўна.

Рэдакцыя вырашыла здзейсніць віртуальнае падарожжа ў мінулае. Нагадаем і нашым чытачам, якія важныя падзеі адбываліся ў жыцці горада апошнія 50 гадоў.

1972

Год паўвекавога юбілею ўтварэння СССР. Асіповічы адзначылі

100-годдзе

Спраў для будаўнікоў хапае

Год у жыцці горададаволі значны перыяд. Асабліва, калі вядзецца інтэнсіўнае будаўніцтва, — слушна разважаў тагачасны архітэктар Міхаіл Багук, падводзячы вынікі за мінулы год і ставячы мэты на новы. Летась здадзена ў эксплуатацыю 2 753 кв.м жылля. Акрамя гэтага, у горадзе вырасла каля 60 індывідуальных дамоў. На 1972 год запланавана вялікая праграма прамысловага, жыллёвага і культурнабытавога будаўніцтва <…>. Пачалося рыццё катлавана і ўкладка пліт пад фундамент трохпавярховага Дома быту на рагу Пралетарскай (Каралёва — заўв. аўт.) і Сумчанкі. А крыху раней распачалі цыкл земляных работ будаўнікі на рагу вуліц Рымы Кунько і Пралетарскай. Тут узводзіцца 70-кватэрны дом жыллёва-будаўнічага кааператыву № 1.

Насупраць сталовай на вуліцы Сумчанкі вырасце пяціпавярховы прыгожы дом на 90 кватэр, які будуецца на сродкі КРЗ <…>. Будзе завершана будаўніцтва 56-кватэрнага дома БМУ меліярацыі з кафэ і гастраномам на ніжнім паверсе, такога ж дома на вуліцы Сумчанкі з прамтаварным магазінам, 120-кватэрнага дома для маласямейных БУ-89.

На тэрыторыі цяперашняй аўтабазы вырасце 100-кватэрны дом, інтэрнаты КРЗ на 216 месцаў і БУ-89 на 502 месцы. На рагу вуліц Пралетарскай і Дзмітрыева пачнецца будаўніцтва 100-кватэрнага дома для кардоннаруберойдавага завода, а ў квартале паміж вуліцамі Пралетарскай, Дзяржынскага, Дзмітрыева і Сумчанкі размесціцца садяслі на 280 дзяцей. Тут жа будзе будавацца і групавая кацельня”.

Чытаеш, і перад вачамі паўстае цэнтральная частка горада ў сённяшнім яе выглядзе. Аказваецца, яна забудоўвалася не так і даўно — нейкія паўстагоддзя таму. І 1972 год азнаменаваўся пачаткам гэтага маштабнага будаўніцтва.

“У 1972 годзе распачнецца забудова новага мікрараёна, — працягвае “прароцтвы” архітэктар. Направа пры ўездзе ў горад. Ён будзе прыгожым, зручным, сучасным. Акрамя жылля, тут вырастуць Дом культуры, спартыўны комплекс, паліклініка і г.д. Сквер імя 40-годдзя ВЛКСМ будзе захаваны. Ён акажацца, згодна з планіроўкай, у цэнтры мікрараёна.

З больш значных аб’ектаў наступнага года можна спыніцца на такіх, як аўтазавод у раёне прамысловага вузла. Будуць рэканструявацца і расшырацца існуючыя прадпрыемствы, такія як хлебазавод, млынкамбінат, дзе пачнецца будаўніцтва крупянога цэха, прамысловая базаМіжкалгасбуда“. У раёне вёскі Замошша мяркуецца пабудаваць асфальтавы завод. Словам, спраў для будаўніцтва вельмі многа”.

Насельніцтва павялічыцца ўдвая

Ход капітальнага будаўніцтва абмяркоўваўся і на сесіях райсавета дэпутатаў працоўных. За пяцігодку павінна быць уведзена 43 тысячы кв.м жылля, газіфікавана 750 кватэр, пракладзены кіламетры водаправода, заасфальтаваны вуліцы і тратуары”, — чытаем у артыкуле дэпутата У.Зорына. “Мы павінны будаваць па-сучаснаму, прыгожа, дабротна, танна”, — падтрымліваюць яго і іншыя дэпутаты.

На працягу года тэма ходу будаўніцтва не сыходзіла са старонак газеты. І запланаванае выконвалася, нават з апярэджаннем. Але адно з намечанага ўсё-такі не спраўдзілася. Гэта ўзвядзенне льнокамбіната. “Хуткімі тэмпамі развіваецца прамысловасць у горадзе, — аналізаваў у той год намеснік старшыні гарвыканкама В. Іваноў. Асартымент прадукцыі прадпрыемстваў самы разнастайныад пернікаў і канцылярскіх прылад да сучасных аўтамабільных вузлоў і дахавага кардону. Прадукцыя ідзе ва ўсе куткі краіны, нават і ў іншыя дзяржавы. Леспрамгас, напрыклад, адпраўляе дзесяткі тысяч кубаметраў дзелавой драўніны ў Аўстрыю, Венгрыю, Фінляндыю, ГДР І ФРГ. Ідзе будаўніцтва завода аўтамабільных агрэгатаў. Кошт завода разам з жыллёвымі і культурнабытавымі аб’ектамі складзе больш за 100 мільёнаў рублёў. У Дырэктывах ХХІV з’езда КПСС вызначана будаўніцтва ў Асіповічах ільнокамбіната. Гэта буйнейшае ў рэспубліцы прадпрыемства, на якім размесціцца звыш 20 тысяч прадзільных верацён і 600 ткацкіх станкоў. Ільнокамбінат будзе выпускаць тканіны на 15 мільёнаў рублёў у год”.

І ўжо 25 лістапада газета друкуе паведамленне БелТА: “Сённяшнія Асіповічы сустракаюць вас прыгожымі кварталамі. Праўда, большасць з іх толькі размечана на карце горада. Але пад’ёмныя краны ўжо ветліва раскланьваюцца ўздоўж рыжых узгоркаў зямлі <…>. “Абліччагорада вызначае вялікае прамысловае будаўніцтва <…>.

Зробім невялікае падарожжа па будучаму гораду. Тут у паўночнай частцы ствараецца вялікі прамысловы комплекс. Апрача ўжо названых прадпрыемстваў, у дзевятай пяцігодцы намечана будаўніцтва другога ў рэспубліцы льнянога камбіната, завода сухога абястлушчанага малака. А каб бесперабойна забяспечыць новабудоўлі бетонам і іншымі матэрыяламі, будуюцца прамысловая база БУ-89 і завод жалезабетонных вырабаў Беларускай чыгункі.

Сацыёлагі падлічылі, што бурнае развіццё прамысловасці і транспарту ўжо да канца пяцігодкі ў два разы павялічыць насельніцтва горада. І калі раней Асіповічы не мелі асаблівай патрэбы ў вялікім жыллёвым будаўніцтве, то цяпер многія спраўляюць наваселле ў сваіхЧаромушках“. У 1975 годзе гараджане атрымаюць тысячу добраўпарадкаваных кватэр. Гэта больш, чым за шэсць папярэдніх пяцігодак, разам узятых.

Ёсць у горада яшчэ адна асаблівасць. Прамысловая зона тут размешчана ўдалечыні ад жылых кварталаў. Архітэктары здолелі стварыць мікрараёны прыгожымі і сучаснымі. Шырокія вуліцы з магазінамі, адміністрацыйнымі будынкамі грунтуюцца вакол грамадскага цэнтра, разыходзячыся ад яго па сіметрыі. Побач вырастуць школы, стадыён, бальнічны гарадок, камунальнабытавыя прадпрыемствы. І хоць Асіповічы вясной і летам патанаюць у зеляніне, з’явяцца новыя скверы і цяністыя паркі <…>. Здаўна вядучымі тут былі прафесіі, звязаныя з чыгуначным транспартам і лесанарыхтоўкамі. Цяпер жа самыя паважаныя людзі — будаўнікі”.

Буйнейшы пастаўшчык кардону

Яшчэ адной важнай старонкай гісторыі стала ўвядзенне ў эксплуатацыю кардонна-руберойдавага завода. 6 сакавіка 1972 года — важная дата для прадпрыемства. Менавіта ў гэты дзень была выпушчана першая прадукцыя. “Так, сёння атрымана вялікая працоўная перамога, — сказаў у інтэрв’ю газеце дырэктар Дз.Л. Акопаў. — Пробны пуск прайшоў паспяхова. Асіповічы становяцца буйнейшым у краіне пастаўшчыком дахавага кардону. Поўная магутнасць завода 50 тысяч тон кардону і 125 мільёнаў метраў квадратных руберойду ў год. Мы цалкам забяспечым патрэбу новабудоўляў Беларусі ў дэфіцытным пакуль матэрыяле і яшчэ палавіну сваёй прадукцыі будзем пастаўляць братнім рэспублікам”.

КРЗ пачаў працаваць, і даволі паспяхова, а працоўныя брыгады навыперадкі расказваюць на старонках газеты пра перавыкананне планаў, пра жыццё на прадпрыемстве, якое струменіла і бруіла.

Зносіны са сталіцай паляпшаюцца

3 лістапада 1972 года азнаменавалася пачаткам руху электрацягнікоў па маршруце Мінск-Асіповічы. Вялікай працоўнай перамогай сустракаюць 55-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі чыгуначнікі, — пісала газета 4 лістапада. Датэрмінова завершана электрыфікацыя ўчастка Беларускай чыгункі. Учора на станцыю Асіповічы прыбыў з Мінска першы электрапоезд“. “Сустракаючыя вітаюць першых пасажыраў, — чытаем далей у рэпартажы. Горача віншуюць лакаматыўную брыгаду. Радасна ўсміхаюцца машыніст А.Д. Капылоў і яго памочнік В.А. Лютынскі. Гэта ім, пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за званнеЛепшы па прафесіі“, было даручана правесці першую электрычку ў Асіповічы <…>. Аб значэнні пуску электрычкі разказвае начальнік станцыі В.М. Шараў: “Электрапоезд будзе адпраўляцца з Асіповіч у Мінск шэсць разоў у суткі, прыкладна праз кожныя чатыры гадзіны. У дарозе ён будзе знаходзіцца ў сярэднім дзве гадзіны. Усё гэта вельмі зручна для пасажыраў, мае вялікае гаспадарчае значэнне”<…>.

* * *

Нямала іншых падзей адбылося ў той легендарны год. Шырока разгарнулася сацыялістычнае спаборніцтва ў гонар 50-годдзя ўтварэння СССР. Кожны дзень брыгады машыністаў праводзяць па 7-10 цяжкавагавых паяздоў. У выдавецтве “Беларусь” была выпушчана кніга “Асіповічы” — гісторыка-эканамічны нарыс, якую напісалі У. Зорын і Г. Яршова. У госці да асіпаўчан завітала дэлегацыя пісьменнікаў Беларусі. Адкрылася пасля рамонту гарадская дзіцячая бібліятэка. Прайшлі раённыя лыжныя спаборніцтвы на прыз газеты “Запаветы Леніна”. У красавіку адбыўся камуністычны суботнік, на які выйшла больш за 10 тысяч чалавек. На жаль, не абышлося і без сумных падзей: пайшлі з жыцця легендарныя кіраўнікі партызанскага руху Рувім Голант і Мікалай Каралёў.

Цікава расказалі работнікі розных сфер аб тым, чым ім запомніўся мінулы год. Спектр важных падзей вельмі шырокі: рост вытворчасці яек і ўраджайнасці збажыны, абранне на больш высокую пасаду, здача новага аб’екта, атрыманне дэпутацкага мандату. Адзначалі, як правіла, працоўныя дасягненні і ўдзел у грамадскай рабоце. А для Д. Фалевіча год стаў знамянальным тым, што ён упершыню стаў дэпутатам мясцовага Савета, партыйная арганізацыя прыняла яго ў члены КПСС, камсамольцы абралі сваім сакратаром, сям’я атрымала кватэру, а жонка па-ступіла ў 10 клас завочнай школы. Даволі тыповая сітуацыя для таго часу.

(Працяг будзе).

“Запаветы Леніна” № 142 ад 25 лістапада 1972г.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем