Асіповічы: вучэнні набліжаюцца

Асіповічы: вучэнні набліжаюцца

DSC1

На мінулым тыдні ў працэсе падрыхтоўкі да маштабных ваенных манёўраў, якія пройдуць напрыканцы верасня, адбыліся дзве значныя падзеі.
У адпаведнасці з планам правядзення вучэнняў КСАР АДКБ пэўны спектр задач павінны выканаць сілы тэрытарыяльнай абароны. З гэтай нагоды напачатку верасня быў разгорнуты штаб

DSC6 DSC5 DSC7

Асіповіцкага раёна тэрытарыяльнай абароны і 399 асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войск, у асабовы склад якіх увайшлі каля сотні землякоў — ваеннаабавязаных запасу. Падрыхтоўка штаба і батальёна вядзецца на спецыяльна выдзеленай базе. Там да атрымання загаду аб перадыслакацыі на тэрыторыю, дзе будзе праходзіць актыўная фаза вучэнняў, “прызыўнікі” ўзнаўляюць веды агульнавайсковай падрыхтоўкі і практыкуюцца ў асваенні навыкаў, неабходных для выканання функцый, якія нададзены фарміраванням тэрытарыяльнай абароны.
7 верасня ва ўзгаданых часцях адбылася ўрачыстая падзея: 13 ваеннаслужачых запасу, якія пасля заканчэння тэрмі-новай службы ва Узброеных Сілах СССР упершыню патрапілі на вучэбныя зборы прыпіснога саставу, прынялі прысягу на вернасць суверэннай Рэспубліцы Беларусь.
У воінскім рытуале, які праходзіў у вёсцы Вяззе, прымалі ўдзел ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, камісар Асіповіцкага райваенкамата Мікалай Гоман, іерэй Генадзь Сірошык, старшыня райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан.

DSC3 DSC2 DSC4
* * *
Асабовы склад 5-й стартавай батарэі 465 ракетнай брыгады агучыў тэкст звароту да саслужыўцаў і воінскіх калектываў іншых часцей Асіповіцкага гарнізона, якія прымаюць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад-2013”. Воіны-ракетчыкі ўзялі на сябе наступныя абавязкі:
— выканаць усе пастаўленыя вучэбна-баявыя задачы толькі на добра і выдатна;
— не дапусціць падчас вучэння парушэнняў воінскай дысцыпліны;
— ашчадна адносіцца да ўзбраення, ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці;
— строга прытрымлівацца мер бяспекі;
— мацаваць дружбу і супрацоўніцтва з воінамі братэрскай Расіі;
— не забываць традыцыі ветэранаў-ракетчыкаў, усімі спосабамі іх умацоўваць;
— захоўваць падчас вучэнняў прыроду, выконваць патрабаванні экалагічнай бяспекі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем