Працуючы, глядзець наперад

Працуючы, глядзець наперад

Мінулы год для ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд”, працаўнікі якога ў нядзелю адзначаць прафесійнае свята, быў досыць складаным. Прычыны такога раскладу самыя слушныя. У будаўнічай галіне нашай краіны пасля перыяду інтэнсіўных намаганняў (тут узгадаем нашу малую радзіму, дзе вялася напружаная работа па добраўпарадкаванні, рэканструкцыі шэрагу важных інфраструктурных аб’ектаў) надышоў чарговы час зацішша.

“Вадбуд” ва ўзгаданых справах удзельнічаў і да таго ж паспяхова спраўляўся з выкананнем заказаў па профільных дзяржпраграмах. Так што сёння каля 70% меліярацыйнай сістэмы Асіповіччыны даведзена прадпрыемствам да нармальнага рабочага стану. Работы ў гэтым кірунку летась працягваліся, аднак без падрадаў на іншыя аб’екты прадпрыемству было цяжка.

Так што скончылі сезон 2021 года нашы меліяратары з неўражваючымі фінансавымі вынікамі і не ў самым вясёлым настроі. Аднак разглядаць сітуацыю трэба ў кантэксце іншых гаспадарчых рэалій. А яны такія. У калектыве захаваліся ўсе высакакласныя спецыялісты, якія кіруюць спецтэхнікай (бульдозеры, экскаватары). На вакантныя месцы прыйшлі людзі, якія добра разумеюць свае магчымасці і ведаюць, што грошы ў “Вадбудзе” можна зарабляць. Канечне, калі працаваць належным чынам.

Па словах дырэктара прадпрыемства Івана Ганчарова, зараз ПМК № 95 сканцэнтравала ўсю тэхніку і работнікаў у наваколлі вёскі Ягаднае, дзе праводзіцца рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы. Пакуль гэта — прыярытэтны аб’ект. А яшчэ выдзелены сродкі на правядзенне тэхнічнага рамонту сажалак ААТ “Рыбгас “Свіслач” і павялічана фінансаванне работ на нагляд за меліярацыйнымі збудаваннямі на ўсёй тэрыторыі раёна.

Гэта мінімум неабходнага, каб прадпрыемства працавала рытмічна і мела запас часу для пошукаў падрадаў. Канкурэнцыя паміж будаўнічымі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у тэндарах, застаецца вострай, аднак патэнцыял “Вадбуда” дазваляе не адчуваць сябе аўтсайдарам.

Ну а далей, як кажуць, дарогу пераадолее той, хто не стаіць на месцы.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем