Фотафакт. Асіповіччына святкуе Міжнародны дзень абароны дзяцей

Дзіцячы смех — мір ва ўсім міры.
Няхай заўсёды будзе так!
Шпачкі ляцяць дадому з выраю,
А дзеці — да бацькоўскіх хат.
Дзіцячы смех. Ён самы мілагучны,
Аншлагу салаўінаму зрадні.
Пяшчоты і нявіннасці сугучча
У сонечна-вясёлкавыя дні.
Да зорачак крылатых дакранецца
Мелодыяй празрыстых галасоў.
І ў нашых сэрцах рэхам адгукнецца
Слязінка кожная з дзіцячых сноў…
Дзіцячы смех. Малінавае ранне
З усмешкаю бязвоблачных нябёс.
Няхай яго ніколі не падмане
Непрадказальны і суровы лёс…
Лёля БАГДАНОВІЧ