Фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022»

Фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» пройдзе 10-11 чэрвеня 2022 г. у Палацы культуры г. Маладзечна. У бягучым годзе фестываль прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.
Цэнтральнай падзеяй сёлетняга, дваццаць першага па ліку, фестывалю традыцыйна стане конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. У ім прыме ўдзел 21 канкурсант. Акрамя канцэртаў адкрыцця і закрыцця, запланаваны канцэрты «Музыка беларускіх кампазітараў-майстроў мастацтва — пакаленню XXI стагоддзя» і «Джазавы калейдаскоп». Навінка сезона — творчы праект «Сустрэча каля раяля. Беларускі раманс” з удзелам беларускіх кампазітараў, а таксама салістаў Вялікага тэатра Беларусі. Як заўсёды, да фестывалю будуць прымеркаваны выставы, спектаклі, творчыя сустрэчы і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.
Праграма Фестываля
10 – 11 чэрвеня 2022 года
| Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк | |
| “Бачу Беларусь такой” – размяшчэнне банераў на вуліцах святочнага Маладзечна, білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах фотаработ, чатырохрадкоў паэтаў-класікаў, сучасных творцаў | |
| Вуліца Прытыцкага, пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” | |
| “ПАРТАЛ ЧАСУ. Міншчына: гісторыя і сучаснасць” – экспазіцыя да Года гістарычнай памяці, прадстаўленая рэгіёнамі Мінскай вобласці | |
| КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка” тэлепраграма “МКТБ” | |
| Тэлеперадача “Фестываль у аб’ектыве” з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі | |
| Першы дзень – 10 чэрвеня | |
| Выставачная зала Палаца культуры | |
| 10.00 | Выстаўка “Памяць пакаленняў” да Года гістарычнай памяці вядомых беларускіх жывапісцаў, прысвечаная тэме памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленая ГА “Беларускі саюз мастакоў” |
| Канцэртная зала Палаца культуры | |
| 10.30 | ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні |
| Мінскі абласны драматычны тэатр | |
| 11.00 | Спектакль “Нельга нам без сябра” – музычная казка-жарт па п’есе Сяргея Казлова. Кампазітар – Алег Елісеенкаў |
| Мінскі абласны краязнаўчы музей | |
| 11.15 | “Песняры роднага краю” – выстава, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, прадстаўленая Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа |
| “Дрэва жыцця” – выстава Маладзечанскай школы выцінанкі – элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі | |
| Кінатэатр “Радзіма” | |
| 12.00 | Прэзентацыя дакументальнага фільма “Імправізацыя”, прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга Творчая прэзентацыя выставы “Заўсёды з вамі. Міхаіл Фінберг”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга |
| Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” | |
| 12.00 | Спектакль “Залатая табакерка” па п’есе аўтара і рэжысёра Алены Плютавай |
| Канцэртная зала Палаца культуры | |
| 14.00 | III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” |
| Пляцоўка – Цэнтральная плошча | |
| 15.00-18.00 | “Мой край – мая песня” – канцэртная праграма творчых калектываў Маладзечанскага раёна |
| Пляцоўка – Гарадскі парк | |
| 1500 | “Беларускі АРТ– куток” – творчая прастора для дзяцей і падлеткаў |
| Малая зала Палаца культуры | |
| 15.00 | Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным |
| Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” | |
| 16.00 | Спектакль “Тыграня Петрык” па п’есе Ханны Янушэўскай |
| Канцэртная зала Палаца культуры | |
| 17.00 | “Маладыя галасы Беларусі” – канцэртны праект з удзелам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – Рыгор Сарока |
| Пляцоўка – Цэнтральная плошча | |
| 19.00— 21.00 | “Мелодыя сэрца” – сумесны творчы праект таленавітай моладзі дзяржаўных устаноў Мінскай вобласці: Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Лепшыя айчынныя творы беларускіх кампазітараў прагучаць у суправаджэнні эстраднага аркестра “Бай-блюз”. Кіраўнік – Дзмітрый Арцямёнак |
| Мінскі абласны драматычны тэатр | |
| 18.00 | Спектакль “Сёстры Дастаеўскія” па п’есе драматурга, беларускага пісьменніка Ягора Конева |
| Амфітэатр | |
| 21.00 | Урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак” – канцэртная праграма ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор– Максім Расоха |
| Амфітэатр | |
| 23.00— 01.00 | “ФэстМ” – маладзёжная крэатыўная прастора (дыскатэка)
|
Другі дзень – 11 чэрвеня
| |
| Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” | |
| 10.00-12.00 | “Люблю цябе, мой родны край”– паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” |
| Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ | |
| 10.30 | Году гістарычнай памяці прысвячаецца: “Беларускія музычныя скарбы: другое нараджэнне” – прэм’ера канцэрта акадэмічнай музыкі струннага аркестра Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха |
| Мінскі абласны драматычны тэатр | |
| 11.00 | Спектакль “Сцеражыся, Леапольд!”– казка-гульня па матывах п’есы Аркадзя Хайта |
| Канцэртная зала Палаца культуры | |
| 11.00 | “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – уручэнне ўзнагарод ГА “Беларускі саюз кампазітараў” за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў |
| Пляцоўка – Гарадскі парк | |
| 12.00 | “Мой АРТ-ГОРАД”– мастацкі пленэр |
| Пляцоўка – Цэнтральная плошча | |
| 12.00— 15.00 | “Мелодыя маёй краіны” – канцэртная праграма творчых калектываў Маладзечанскага раёна |
| Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” | |
| 13.00 | Спектакль “Доктар Айбаліт” – казка-падарожжа па п’есе Вадзіма Карастылёва |
| Галерэя цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча | |
| 13.00 | “Бачу Беларусь такой” – прэзентацыя Рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта і фотапаэтычных кніг “Зачараваны Беларуссю”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма”, “Навасады: малая Радзіма” |
| Касцёл святога Юзафа | |
| 13.30 | Канцэрт майстроў мастацтва “Музыка беларускіх кампазiтараў — пакаленню ХХI стагоддзя” з удзелам народных артыстаў Беларусі А.Масквіной, Н.Шарубінай, У.Громава і харавога ансамбля “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў, струннага ансамбля “Амелія” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Дырыжор – Аляксей Снітко |
| Зала ўрачыстасцяў Палаца культуры | |
| 14.00 | Творчая сустрэча з аўтарскай групай праекта “Наперад у мінулае” з нагоды 10-годдзя праекта Выстава фотаздымкаў аўтараў праекта “Жывая спадчына”, зробленых падчас здымак праграмы аб унікальных звычаях, што ўвайшлі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі |
| Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага | |
| 15.00 | “Сустрэча ля раяля. Беларускі раманс” з удзелам беларускіх кампазітараў, артыстаў Вялікага тэатра Беларусі: народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной, лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Шабеці з удзелам струннага ансамбля “Амелія” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
| Мінскі абласны драматычны тэатр | |
| 15.00 | Спектакль “Дядюшкин сон” – лірычная меладрама па п’есе драматурга Фёдара Дастаеўскага |
| Пляцоўка – Цэнтральная плошча | |
| 15.00-18.00 | “Табе, Беларусь, прысвячаю!” – канцэртная праграма творчых калектываў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей |
| Пляцоўка – Гарадскі парк | |
| 15.00 | “Дзіцячы МЕГАполіс” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў |
| Малая зала Палаца культуры | |
| 15.00 | Музычна-паэтычная гасцёўня “Паэтычная спадчына – нашчадкам запавет” з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, фіналістаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь паэта Міколы Мятліцкага “Сваю душэўную спагаду святлом Айчыны запалі” |
| Чысцінскі сельскі дом культуры | |
| 17.00 | “Джазавы калейдаскоп” – канцэрт джазава-эстраднай музыкі, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха |
| Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча | |
| 17.00 | “Калі душа спявае” – сумесная творчая сустрэча паэтаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза кампазітараў |
| Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” | |
| 18.00 | Спектакль “Шлях да Бэтлеему” – калядная надзея ў адной дзеі для дзяцей малодшага ўзросту |
| Пляцоўка – Цэнтральная плошча | |
| 18.00 – 21.00 | “Песняй славім Беларусь!” – канцэртная праграма творчых калектываў Мінскай вобласці |
| Канцэртная зала Палаца культуры | |
| 18.00
| Спектакль “Чорная панна Нясвіжа” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы |
| Пляцоўка ля Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча | |
| 18.30 | Паэтычная пляцоўка “Чытаем Купалу і Коласа” з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва |
| Амфітэатр | |
| 21.00 | ”НАСТАЛЬГІЧНЫ ДЫВЕРТЫСМЕНТ“–гала-канцэрт закрыцця ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” Легенды беларускай эстрады у канцэртнай праграме “Песні вяртаюцца” у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча Беларускай дзяржаўнай філармоніі |
| На працягу двух фестывальных дзён будуць працаваць: | |
| Пляцоўка – Цэнтральная плошча | |
| 1100 -2100 | “Дарога памяці” – мабільны музей-экспазіцыя ўстановы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” |
| Дэманстрацыя пажарна-аварыйна выратавальнай тэхнікі МНС у рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыма і агню” | |
| Выстава рэтра-аўтамабіляў | |
| Пляцоўка – Гарадскі парк | |
| 11.00 -21.00 | “Кінатэатр пад адкрытым небам” – дэманстрацыя фільмаў з“Залатой калекцыі” РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” |
| “Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва | |
| Пляцоўка – арт-сквер | |
| 11.00 -21.00 | “Пляцём узор краіны роднай” – творчы арт-пляц удзельнікаў фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”. Выставы-прэзентацыі і майстар-класы лепшых майстроў лазапляцення Беларусі |
| 10 чэрвеня | |
| Кінатэатр “Радзіма” | |
| 15.00 | Прэм’ера мастацкага фільма“Дзесяць жыццяў Мядзведзя” |
| 17.30 | Праграма дакументальных фільмаў: “Святлана Данілюк” “Тэатр кінаакцёра” (прэм’ера) |
| 19.00 | З “Залатой калекцыі” РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” “Дзікае паляванне караля Стаха” |
| 11 чэрвеня | |
| 11.00 | Зборнік мультфільмаў вытворчасці РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”: “Чароўная кніга” “Тошка і яго сябры. Ёсць кантакт” “Прэлюдыя і фуга” “Прыгоды Дзідзі” |
| 13.00
| З “Залатой калекцыі” РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” “Пра Чырвоную Шапачку. Працяг старой казкі” |
| 16.00 | Праграма дакументальных фільмаў: “Максiм Танк: Натуральны, як лiнiя небасхiлу” “Тры дні свабоды” “Раны на целе Беларусі” |
| 18.30 | Мастацкі фільм “Лёс дыверсанта” |
