Месца хопіць усім

Месца хопіць усім

У гэтай сям’і любімая гульня ў імёны. Толькі іх не адгадвалі, а давалі наступнаму дзіцяці.

Нярэдка ад маладой матулі, якая пражывае ў добраўпарадкаванай кватэры, забяспечанай сучаснай бытавой тэхнікай, і нядаўна нарадзіла першынца, можна пачуць пра тое, як яна пакутуе ад пасляродавай дэпрэсіі. А вось Наталля Козел з Пагарэлага той дэпрэсіі не толькі не зведала, але і не чула пра яе, хоць нарадзіла і выхавала чатырнаццаць (!) дзяцей. Хіба ж быў час ныць і шкадаваць сябе, калі трэба было весці гаспадарку, гадаваць дзяцей, ды яшчэ і паспяваць працаваць паміж дэкрэтнымі водпускамі.

Наталля вырасла ў вёсцы Амінавічы, дзяцей у бацькоў было двое. А яе выбраннік Міхаіл з Пагарэлага, яго матуля з татам далі жыццё адзінаццаці хлопчыкам і дзяўчынкам. Неяк на танцпляцоўцы і ўспыхнуў агеньчык кахання. Хутка выпускніца Баранавіцкага тэхнікума лёгкай прамысловасці і ваеннаслужачы звыштэрміновай службы пабраліся шлюбам. Маладая жонка звольнілася з баваўнянага камбі-ната і, як і належыць, перабралася да мужа. Калгас падтрымаў маладую сям’ю жыллём.

Калі ў маладых бацькоў нарадзіўся першынец, яны яшчэ і не падазравалі, што яму ніколі не будзе сумна і адзінока па жыцці, бо хутка ў яго з’явіцца тузін сястрычак і брацікаў, якія стануць надзейнай падтрымкай і апорай. А лёсу так было заўгодна, каб у гэтых бацькоў было шмат дзяцей. Кажуць, чалавеку даецца па яго сілах. Відаць нябёсы адчулі, што ў гэтай сям’і дзеці змогуць вырасці сапраўднымі — без напускнога лоску і бравады, імкнення да прыгожага жыцця і манернічання. Простыя вясковыя людзі, якія атрымалі асновы бацькоўскай мудрасці і вынеслі правільныя жыццёвыя ўрокі, прывыклі ўсяго дасягаць уласнай працай і жыць па сродках.

Цяжка было, пакуль старэйшыя былі маленькімі, але неяк спраўляліся, — дзеліцца Наталля Аляксандраўна. А калі Саша падрос, ён лепш за нас спраўляўся з малымі. Пакуль я раніцай упраўляюся на ферме, ён малых падніме, пакорміць, адправіць у сад ды школу. І наогул у сям’і кожны меў свае абавязкі, лайдакоў не было. І цяпер мне не сорамна ні за аднаго з іх.

А ўмовы жыцця былі няпростыя: вада ў калонцы, гаспадарка вялізная, адной толькі бульбы садзілі гектар, а каровы, свінні, гусі ды іншая жыўнасць не пакідала часу для марнай траты. Затое ўсе былі пры справе і ўсё рабілі талакой — дружна і весела. Яшчэ паспявалі развіваць і нейкія асабістыя здольнасці: хтосьці спортам займаўся, хтосьці спяваў, маляваў. Калі хлопцам прыйшоў час службы, не адлыньвалі ад пачэснага абавязку, чацвёра з васьмі сыноў прайшлі яе ў дэсантных войсках у Віцебску, там жа служыць зараз унук.

Калі збіраюцца разам, а гэта больш за 40 чалавек, — сапраўдная бяседа. Дарэчы, большасць асталявалася непадалёк ад бацькоў — у Пагарэлым, Лапічах, Асіповічах, Чэрвеньскім раёне, па адным у Мінску, Віцебску і Гродне. А ўнукі і наогул хату бабулі з дзядулем лічаць сваёй. Цікава, што імёны дзецям выбіралі не бацькі. Пісалі, якія ведалі, на паперках, а малодшы выцягваў, перадаючы свайго роду эстафету наступнага выбару нованароджанаму. У сям’і ёсць Віктар, Валянціна, Марыя, Аляксандр, Дзіяна, Дзмітрый, Усцін, Алена, Кацярына, Міхаіл, Кірыл, Артур, Ульяна, Вадзім, да якіх з цягам часу дадаліся імёны зяцёў, нявестак, унукаў. Муж і жонка ўпэўнены: для праўнукаў хопіць прыгожых імён, а таксама месца ў гэтай гасціннай хаце і сэрцах яе гаспадароў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость