Iнвестыцыі растуць

Адна з прыемных тэндэнцый-2013, на якую звярнулі ўвагу эканамісты, — рост прамых замежных інвестыцый. Гэты паказчык у Беларусі не выконваўся некалькі гадоў запар, а сёлета ёсць усе падставы для парушэння такога непрыемнага раскладу: на чыстай аснове ў Беларусь у студзені-чэрвені было прыцягнута ПЗI у памеры $1,671 млрд., тады як летась за такі ж перыяд амаль на мільярд менш — $661 млн.
Аб чым гэта сведчыць? Адказ на паверхні: настрой інвестараў яўна змяніўся з асцярожнага на дзелавы, кампаніі пачалі паціху інвесціраваць у айчынныя прадпрыемствы альбо спынілі вывад сваіх заробленых грошай з тых, якія ўжо працуюць на нашым рынку.
Прыемна, што сярод раёнаў, якія прыцягнулі ў першым паўгоддзі больш усяго ПЗI на чыстай аснове, Асіповіччына не згубілася. З лічбай $14.755,3 тыс. мы лідзіруем на Магілёўшчыне, амаль на трэць апярэджваючы Магілёўскі і больш чым удвая Быхаўскі раёны, а ў іншых абласцях наперадзе нас толькі шасцёра — Мазырскі, Гродзенскі, Смаргонскі, Дзяржынскі, Мінскі і Пухавіцкі рэгіёны.