На сэрцы — цяжар успамIнаў

На сэрцы — цяжар успамIнаў

uzn111
У нашым раёне пражывае 142 чалавекі, на дзяцінства якіх выпалі цяжкія выпрабаванні фашысцкай няволі. Гэтым людзям рана давялося пасталець, зведаць жахі, пакуты і боль, што адбілася на ўсім далейшым жыцці. I цяпер бяссоннымі начамі часта перад вачамі ўстаюць карцінкі палону, чуецца брэх аўчарак і чужая незразумелая гаворка…

Iрына Савельеўна Сумцова,
горад Асіповічы:
— Мне было крыху больш за тры гады, калі пачалася вайна. Тату пом-ню дрэнна, ён пайшоў на фронт і не вярнуўся дадому: загінуў у Польшчы.
А вось што памятаю, дык гэта самалёты, якія з жудасным гудам кружылі над вёскай. Мы сядзелі з матуляй у акопе. Дзесьці разарваўся снарад, асколак якога пашкодзіў маю шапку…
А потым быў доўгі шлях. Куды — мы, дзеці, не ўсведамлялі. Пад нагамі — суцэльная гразь, цяжка было ісці, але ведалі, што падаць нельга. Адзін хлопчык не вытрымаў, відаць, быў хворы. Ён ляжаў на абочыне, а над ім узвышалася постаць раз’юшанага фашыста. Той нешта злосна пракрычаў, а затым аўтаматнай чаргой прайшоўся па маленькай скурчанай фігурцы…
Трапілі мы ў канцлагер “Азарычы” — мама і тры яе дачкі. Размясцілі за калючым дротам пад адкрытым небам. Мужчыны дапамаглі матулі зрабіць з яловых лапак нейкі шалаш, накрылі “пасцель” прыхопленым з дому пакрывалам. Так і жылі ў гэтым будане. А навокал снег. Каб не здранцвелі ад холаду, маці лажылася на нас і грэла.
…З вялікай надзеяй дабраліся да роднай вёскі, але, прайшоўшы, спыні-ліся ў скрусе: на родным двары быў толькі комін. Сталі жыць у татавага брата, а потым дзядуля пры-слаў меншую дачку, якая прывезла нас да яго ў Асі-повічы…

Вольга Фёдараўна АбражэвIч,
вёска Паплавы:
— Бацькі былі сувязнымі партызанскага атрада. Калі немцы прыяз-джалі ў сяло, мы, падлеткі, хаваліся ў лесе, каб не пагналі ў Германію. Аднойчы таксама ўбачыла знак, што выставілі аднавяскоўцы: наведаліся “госці”, трэба ўцякаць.
Ляснымі сцежкамі прабіралася да цёткі ў Мязовічы, а калі перабягала дарогу, нечакана трапіла ў рукі ворагу. Павезлі мяне ў Крынку, потым Дараганава. Там зачынілі з другімі палоннымі ў нейкім хляве. Затым былі Асіповічы і доўгая, трывожная дарога.
У далёкай невядомай краіне трапіла ў дом, з якога гаспадар пайшоў на фронт, а жонка з дачкой засталіся ўдзвюх на вялікай гаспадарцы. Мне давялося даглядаць кароў, даіць іх, гнаць у поле. Потым палола бясконцыя грады, рабіла ўсё, што загадаюць. Кармілі нядрэнна, але і працавала, што рукі пухлі, ды і спаць увесь час хацелася, бо клалася запаўнач, а ўставала вельмі рана.
Толькі калі прыйшло вызваленне і змагла вярнуцца дадому, даведалася, што бацькі таксама былі зняволены. На шчасце, засталіся жывыя. Малодшага брата гітлераўцы катавалі, пасля вайны хлопец нядоўга пражыў…

Міхаіл Фёдаравіч Данцоў, г. Асіповічы:
— Родныя Фалевічы, што ў Рагачоўскім раёне, спалілі яшчэ ў сорак першым. Загінулі сястра, дзядуля, іншыя родныя людзі. Жыць не было дзе, блукалі па сваяках з суседніх раёнаў. У час чарговага пераходу трапілі ў лапы гітлераўцаў. Было тое ў сакавіку сорак трэцяга на Кіраўшчыне.
Прывезлі на машыне на чыгуначную станцыю, пагрузілі ў вагон таварнага саставу і адправілі ў невядомасць. Па дарозе прыносілі нейкую баланду, давалі яе ў абмежаванай колькасці, не ўсім хапала.
…Аказаліся мы ў нейкім загоне. Навокал маладзенькі сасоннічак. Ноччу падмарожвала, днём зямля адтайвала, было гразна. Многа лю-дзей памірала ад недаядання, хвароб і холаду. Кармілі як сабак: кідалі праз дрот ежу, каму пашанцуе злавіць — выжыве, слабейшыя заставаліся галоднымі. Матуля ўсё здабытае прыносіла мне і малодшай на 2 гады сястрычцы. З намі была яшчэ цётка з дачкой. Нам пашанцавала знайсці казіную скуру і зрабіць з яе нейкае падабенства абутку.
…Ужо звыклай стала страляніна, а аднойчы прачнуліся і здзівіліся: навокал ціха. I вартавых са зброяй не відаць. Мужчыны, хто крапчэйшы, кінуліся ўцякаць. Мы яшчэ суткі не выходзілі з няволі, а калі трапілі на свабоду, убачылі на зямлі акрываўленыя целы тых смельчакоў, што збеглі першымі: навокал усё было замініравана.
Маміна сястра была цяжка хворай, яе цягнулі на знойдзеных дзесьці санях. Дабраліся да бліжэйшай вёскі і завезлі цётку ў лазарэт. Потым сталі хварэць усе па чарзе…
Міхаіл Iосіфавіч ХIчэўскI,
г. Асіповічы:
— Чатырнаццацігадовым хлопчыкам трапіў у канцлагер “Дахау”. Да стогнаў і крыкаў не мог прывыкнуць. Многія засыналі, а раніцай не прачыналіся. У каго не было моцы падняцца з зямлі — “ахоўнікі” дабівалі.
На работу ў каменяломні ішлі між трупамі. Там загружалі выкапанае на тачкі, а дарослыя вазілі. Зрэдку адпраўлялі на праполку або чыстку стайні.
Сярод фашысцкіх салдат таксама былі розныя. Некаторыя білі, іншыя частавалі хлебам. У мяне балелі ногі, адзін немец хацеў прыстрэліць, а другі яму не даў.
Вызвалілі нас у сорак пятым. Потым адправілі ў Брэст, дзе 2 месяцы пілавалі дровы для сталовай. Дадому вярнуўся толькі ўвосень. Родныя ўжо не чакалі, думалі, што загінуў. А нумар 7777 памятаю і сягоння…

Марыя Дзянісаўна Высоцкая,
г. Асіповічы:
— У таты была бронь, на фронт не пайшоў, але ўступіў у партызанскі атрад. У сакавіку сорак другога загінуў. Пра партызанскія сем’і гітлераўцам дакладвалі здраднікі-палі-цаі. Нашу сям’ю акупанты вывелі на расстрэл, але на той раз пакінулі ў жывых, толькі з хаты вы-гналі, самі ў ёй пасяліліся, а я, Таня, Ніна, Галя, мама і бабуля з дзядулем сталі жыць у хляве.
Праз нейкі час разам з іншымі вяскоўцамі пагналі на школьны двор, там пагрузілі ў крытыя брызентам машыны і кудысьці павезлі.
…Перад уваходам у лагер смерці здымалі боты, адбіралі цёплыя рэчы, ежу. Размяшчаліся вязні пад дрэвамі на купінах, падсцілаючы яловыя лапкі. Хлеб прывозілі цвёрды, як цэглу, калі яго шпулялі, стараліся, здзекваючыся, трапіць каму-небудзь па галаве. Гэты прадукт палонныя размочвалі ў балотнай вадзе і елі.
Страшнай навалай стаў тыф, ён нібы касой праходзіўся па лагеры. Людзі з высокай тэмпературай мерзлі, пакутавалі, але кастры паліць не дазвалялася.
Мама зберагла нас да прыходу Чырвонай Арміі. З лагера выводзілі па вузкай сцяжынцы: навокал размяшчалася міннае поле. Матулю забралі ў бальніцу: тыф прыхапіў і яе. Мы ж пасяліліся ў разбітым бомбамі доме. Дзядуля памёр ад доўгага голаду. Мы з бабуляй харчаваліся тым, што пададуць. Калі мама паправілася, знайшла нас ледзь жывых. Нашу сям’ю вывезлі ў Парыцкі раён, там мама пякла для Чырвонай Арміі хлеб. Якім смачным ён быў!
Калі вярнуліся дадому, збіралі гнілую бульбу, шчаўе і вельмі радаваліся, што сталі жыць добра…

Успамінаў гэткіх шмат, усе яны горкія, як палын, і балючыя, як незагоеная рана. У першыя гады жыцця, калі памяць найбольш учэпістая, фарміруецца светаадчуванне, адносіны да наваколля. Гэтыя дзеці зведалі нечалавечыя пакуты, у штучна створаных экстрэмальных умовах вялі барацьбу за жыццё. I выйгралі, выстаялі, але якой цаной! Таму і расказваць пра тое не любяць: вельмі цяжка пражываць зноў, хоць і ў думках, тое, што непадуладна ніякай логіцы…

Последние новости

Здравоохранение

Трудовой путь четы Артамоновых начался в Осиповичской ЦРБ 38 лет назад

15 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

Уважаемые работники и ветераны системы здравоохранения, искренне поздравляем вас с Днем медицинских работников!

15 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошла торжественная церемония вручения медалей выпускникам, а также чествование победителей и призеров олимпиад, конкурсов, спортивных соревнований учреждений образования района

13 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и Си Цзиньпин договорились сделать все, чтобы никакие штормы и вьюги не нарушили единство

13 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова развивать сотрудничество с Китаем, реализуя совместные проекты

13 июня 2025
Читать новость
Общество

Ольга Мороз – новый руководитель ОАО “Осиповичский хлебозавод”.

13 июня 2025
Читать новость