Дамы, двары, крамы і завулкі…

Дамы, двары, крамы і завулкі…

Сёлета Асіповічы адзначаюць юбілей. Горад пастаянна развіваецца. Шмат робіцца па яго добраўпарадкаванні —газета расказвае пра гэта рэгулярна.

А якім бачаць свой горад яго жыхары? Прынамсі, у кожнага ёсць свае ўпадабаныя месцы. Пацікавіліся ў землякоў, дзе яны любяць бавіць час.

 

Галіна Шаплыка:

— Часта бываю ў парку, гуляю да лесу, Цяплух, наведваю “Царскае сяло”, дзе таксама вельмі прыгожа і ўтульна. Зараз жыву ў кватэры на вуліцы Сумчанкі, куды перабраліся з прыватнага дома на ўскрайку паўднёвага боку Асіповіч, бо з намі жыў тата — удзельнік вайны, якому неабходны былі больш зручныя ўмовы. І хоць «поўдзень» горада выглядае менш прэзентабельна, але і цяпер цягне туды, дзе засталося шмат знаёмых.

Дзмітрый Гапееў:

— Нікуды асабліва не хаджу. Але гарадскі парк — выключэнне. Вельмі падабаецца яго ўбранства. Трэба аддаць належнае камунальнай службе, работнікі якой падтрымліваюць тэрыторыю ў прыстойным выглядзе. Гэта месца падыходзіць для адпачынку людзей розных узростаў. Горкі, скульптурныя кампазіцыі, фантаны — усё размешчана зручна і прыгожа. Калі прыедуць мае сябры з Расіі, першай справай павяду іх у парк.

Дзмітрый Далгаполаў:

— Жыву на Баме. Але майму сэрцу даражэй Савецкі пасёлак, дзе прайшлі гады дзяцінства. Там цудоўная прырода, запамінальныя краявіды. З сябрамі будавалі шалашы, зямлянкі, прыдумлялі розныя гульні. Не сачылі за часам, забываліся пра вячэру — бацькі не маглі даклікацца дадому. І наогул люблю горад, у якім жыву.

Валянціна Патапейка:

— У горадзе шмат прыгожых мясцін, і для дзетак хапае розных забаў. Унукі любяць гуляць на дзіцячых пляцоўках. А вось я жыву на вуліцы Кутузава ў Чаромушках, дык нам і на раку ехаць не трэба: у двары свой вадаём. Вельмі хацелася б, каб падсыпалі гравію на дарогу і вада не сцякала ў агарод. Каб і мы маглі глядзець на сваю вуліцу і радавацца.

Марта Раманько і Дзіяна Лопіч:

— Асаблівых славутасцей у Асіповічах няма. Але з таго, што ёсць, мы б вылучылі кінатэатр “Радзіма” і прылеглую да яго тэрыторыю. Падабаецца вакзал. Не, не сам будынак, а сушы-кафэ “Румфуд”, якое там знаходзіцца. Ахвотна ходзім у гэту ўстанову. А яшчэ, калі пацяплее, паедзем на гарадскі пляж. Гэта таксама адно з нашых любімых месцаў.

Безумоўна, кожны чалавек любіць мясціну, дзе ён жыве, і хоча бачыць навокал чысціню і парадак. А вось уяўленні пра інфраструктуру свайго населенага пункта ў жыхароў розныя. Ды толькі часта, нягледзячы на ступень добраўпарадкаванасці наваколля, людзі любяць свой родны куточак. За тое, што з ім звязаны цёплыя ўспаміны, глыбокія пачуцці, лепшыя гады. І нават пакідаючы горад на нейкі час, чалавек у думках імкнецца сюды. Дзе было ўтульна і камфортна, дзе дрэвы былі вышэйшымі, а трава — зелянейшай…

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем