Анонсы

Анонсы

Упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама паведамляе: у дзень Вялікай Перамогі музеі вобласці правядуць святочную акцыю. Установы культуры рэгіёна запрашаюць усіх грамадзян бясплатна наведаць пастаянныя музейныя экспазіцыі, дакрануцца да гісторыі і гераічнага мінулага беларускага народа ў гэты святы і знамянальны для ўсёй краіны дзень.

Традыцыйна актыўна будзе працаваць і мясцовы раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Як паведаміла дырэктар установы Антаніна Сцяпанава, землякі змогуць бясплатна наведаць пастаянную тэматычную экспазіцыю, зрабіць эфектныя здымкі ў фотазоне. Непасрэдна ў Дзень Перамогі ў гарадскім парку будзе працаваць літаратурная пляцоўка, дзе члены літаб’яднання “Літаратар” падзеляцца сваёй творчасцю.

Заўтра пройдзе экскурсія па месцах вайсковай славы Асіповіччыны для асуджаных выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 48. Маршрут возьме пачатак у музейным пакоі Лапіцкай сярэдняй школы, дзе кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання і пошукавага атрада “Свіслач” Юрый Сцяпанаў азнаёміць гасцей з экспазіцыяй. Далей яны наведаюць месцы памяці ў Лапічах і Каменічах, Пагарэлым і Градзянцы, Ялізаве.

 

Суботні дзень будзе хвалюючым і для вучняў Лапіцкай сярэдняй школы. На базе ўстановы пройдзе ваенна-спартыўная гульня “Мяжа”, якая збярэ навучэнцаў школ раёна. Таксама ў ваеннай часці 12147 адбудзецца адкрыццё патрыятычнага клуба “Гарнізон”.

 

У рамках святкавання Дня Перамогі РУП “Белпошта” праводзіць акцыю “Адпраў вестку ветэрану”. Кожны жадаючы можа набыць простыя паштовыя карткі і бясплатна адправіць іх адрасатам па ўсёй Беларусі. Акцыя пройдзе ў асобных аддзяленнях паштовай сувязі:

6 мая з 11.00 па 12.00 — у АПС “Асіповічы-5” па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 5; у АПС “Бабруйск-27” па адрасе: вул. Мінская, д. 21;

9 мая з 10.00 па 11.00  — у АПС “Асіповічы-5” па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 5; з 9.30 па 11.00 — у АПС “Бабруйск-27” па адрасе: вул. Мінская, д. 21.

Кліенты РУП “Белпошта” могуць павіншаваць сваіх родных і блізкіх з надыходзячым святам, падзякаваць тым, хто, рызыкуя жыццём, падарыў усім доўгачаканую Перамогу. Весткі з добрымі і цёплымі пажаданнямі адрасатам з клопатам даставяць супрацоўнікі прадпрыемства.

9 мая акцыю для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны правядзе і “Белтэлекам”. Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы і званкі па краіне з 00.00 да 24.00 будуць прадастаўляцца аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца ветэраны вайны і асобы, прыраўнаваныя да іх. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 153.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость