Акно, у якое заглядваюць многія

Акно, у якое заглядваюць многія

Кабінет падзелены на чатыры кабінкі, у кожнай з якіх ідзе ўласнае жыццё: наведвальнікі дзеляцца праблемамі, а спецыяліст збірае патрэбную інфармацыю, каб падрыхтаваць для сваіх візіцёраў неабходны дакумент. Так працуе служба “адно акно”, якая знаходзіцца ў 2 корпусе райвыканкама. Але так выглядае яна з вонкавага боку ад акенцаў. Пра сутнасць жа работы даведаліся ў спецыялістаў.

Як расказвае Алена Каспяровіч, «адно акно» працуе як з фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі. Першапачаткова спектр паслуг быў абмежаваны 108 адміністрацыйнымі працэдурамі, але паступова пашыраўся і зараз дасягнуў 205. Таму і штат спецыялістаў павялічыўся ўдвая — цяпер іх чатыры.

Грамадзяне і прадпрыемствы атрымоўваюць тут розныя даведкі з дзяржаўных рэгістраў, рэестраў, кадастраў, спісаў, каталогаў, баз, банкаў даных і іншых інфармацыйных рэсурсаў і сістэм. Найбольш запатрабаваныя звароты звязаны з пастаноўкай на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; назначэннем сямейнага капіталу і датэрміновым распараджэннем ім; атрыманнем дзяржаўнай адраснай дапамогі. Распаўсюджаны запыты дакументаў аб жыллёвай квоце; дазволе на будаўніцтва, рэканструкцыю і выдачу тэхумоў на гэту працэдуру; рэгістрацыі дагавораў найму; назначэнні дапамогі па догляду інваліда I групы і г.д.

З мінулага года тут яшчэ і ставяць на ўлік дзяцей для наступнага залічэння іх у яслі-сад. А таму асабліва ажыўлена ў гэтым кабінеце ў ліпені-жніўні, калі маладыя мамы з малымі масава  атрымоўваюць накіраванні ва ўстановы адукацыі.

У кожнай працэдуры свой тэрмін выканання. Напрыклад, даведкі, якія не патрабуюць дадатковага ўдакладнення ці адпраўлення запытаў, рыхтуюцца ў дзень звароту. Наведвальнікам у такім разе паведамляецца, праз які час можна забраць патрэбную паперку. Але ёсць і дакументы, на якія неабходны дадатковы час для збору інфармацыі. Максімальны тэрмін, які на гэта можа быць задзейнічаны, — месяц.

У дзень «адно акно» наведваюць 30-40 чалавек, часам разам з «групай падтрымкі», таму спецыялісты прывыклі мець пастаянныя стасункі з насельніцтвам, умеюць грунтоўна і карэктна ўсё растлумачыць. А весці дыялог даводзіцца часам і больш за гадзіну.

Існаванне службы спрашчае збор дакументаў многім людзям, эканоміць іх час і сілы, бо для гэтага не трэба ездзіць па розных рэгіёнах краіны і блукаць па інстанцыях — дастаткова звярнуцца ў адно месца і прадаставіць неабходныя паперы.

Службаадно акно” райвыканкама падсправаздачная і падкантрольная кіраўніку спраў райвыканкама Юрыю Данянкову, які каардынуе яе дзейнасць, ажыццяўляе агульны кантроль за захаваннем заканадаўства ў службе.

Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службыадно акно” ажыццяўляе начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Ала Некрашэвіч (1 корпус райвыканкама, каб. 33, тэл. 66-008).

Аказанне кансультацыйнай дапамогі па пытаннях адміністрацыйных працэдур ажыццяўляецца па адзіным даведачнаінфармацыйным нумары 142.

Папярэдні запіс, кансультацыя па пакеце дакументаў, неабходных для падачы заяў у службу “адно акно” райвыканкама, ажыццяўляецца па тэлефонах: 56-998, 66-191, 56-614, 27-786.

Рэжым работы: панядзелак — 8.00-20.00; аўторак-пятніца — 8.00-17.00.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем