У чаканні свята

У чаканні свята

Заўтра ўвечары ва ўсіх праваслаўных храмах пачнецца галоўная служба года. Свяшчэннікі і прыхаджане з асаблівым пачуццём моляцца аб ускрашэнні Збавіцеля, таму што менавіта ў гэты дзень іх малітвы абавязкова будуць пачутыя.

Папярэдне ўвесь тыдзень у прыходах рыхтаваліся да ўрачыстасці: прыбіралі памяшканні, начышчалі падсвечнікі, упрыгожвалі іконы. У час такой падрыхтоўкі засталі настаяцеля ясенскага Петра-Паўлаўскага храма іерэя Захарыя Працкевіча, царкоўнага старасту Людмілу Новікаву і кіраўніка хору Алену Хроп.

Будынак для стварэння царквы быў атрыманы каля 12 гадоў таму. Ініцыятыўная група з ліку мясцовых жыхароў звярнулася да старшыні мясцовага сельгаспрадпрыемства Пятра Сашчэкі, які прапанаваў пераабсталяваць адзін з двух пустуючых дамоў. Яго гаспадар Уладзімір Баразна згадзіўся аддаць бацькоўскую хату пад святую справу.

А потым ішлі доўгія гады, на працягу якіх будучы храм рамантавалі, збіралі неабходнае ўбранства.

Год таму ў храме з’явіўся свой настаяцель, айцец Захарый, які шмат зрабіў для добраўпарадкавання царквы і прылягаючай тэрыторыі. Хутка абновіцца іканастас. Наперадзе яшчэ шмат чаго.

У ліпені на прастольнае свята запланавана асвяшчэнне ясенскай царквы. А літургіі ў ёй ідуць ужо цэлы год, праводзіцца таінства хрышчэння. Створаны свой хор. Прыхаджан пакуль нямнога, але выпадковых людзей сярод іх няма: кожны робіць свой унёсак у развіццё храма і духоўнае жыццё населенага пункта.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем