Чаму не спяшаемся па карнішоны?

Чаму не спяшаемся па карнішоны?

ogur1
Зараз якраз тая пара, калі вядзецца актыўная кансервацыя вырашчанага ў садах і агародах. Займаюцца гэтым як прыватна, так і на пераапрацоўчых прадпрыемствах, якія потым пастаўляюць прадукцыю ў магазіны, каб задаволіць попыт пакупнікоў. Наколькі ж ён вялікі?
ААТ “Гандаль”
Па словах таваразнаўцаў акцыянернага таварыства, кансервацыя прадстаўлена ў шырокім асартыменце: агуркі, таматы, зялёны гарошак, кукуруза, фасоля і інш. Дзясяткі найменняў, розныя фасоўкі, цэны і вытворцы. Дэфіцыту няма — было б толькі жаданне купляць. Але не надта спяшаюцца людзі за такім таварам, асабліва ўлетку, калі дастаткова свежай агародніны і садавіны, Праўда, і зімой зяленіва хапае. На кожны від багацця ў шкляным і бляшаным посу-дзе свой сезон. Напрыклад, у спёку для прыгатавання халадніку масава набываюць кансерваваныя буракі. З пачаткам дамашнік закрутак — таматны соус. Пад Новы год — ажыятаж на гарошак і кукурузу. І толькі ранняй вясной павялічваецца продаж усяго астатняга — відаць, заканчваецца дамашняе мачэнне, кісленне, саленне. Акрамя асабістых спажыўцоў, кансервацыю пастаўляюць у бальніцу і кафэ. Быў бы ў раёне добра развіты турыстычны сэрвіс з вялікай сеткай рэстаранаў, рэалізацыя была б лепшай.
Райспажыўтаварыства
Адна з асноўных функцый кааператараў — нарыхтоўкі. Круглы год яны закупляюць у насельніцтва сель-скагаспадарчую прадукцыю, якую затым рэалізоўваюць праз гандлёвыя сеткі, накіроўваюць на пераапрацоўчыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Быхаў або Асіповічы. Затым атрымоўваюць гатовы тавар і накіроўваюць яго па заяўках у магазіны, школы і дзіцячыя садкі. Сельскі жыхар, з якім у асноўным працуе райста, не надта купляе кансерваваную агародніну, бо і сам можа нарыхтаваць таго ж шчаўя, салянкі, леча і нш. Рэцэптамі, дзякуй богу, перапоўнены інтэрнэт і розныя брашуры, якіх багата ў “Саюздруку”. Але, як сцвярджаюць спе-цыялісты, падчас дачнага сезона, калі насельніцтва некаторых вёсак вырастае ў разы, кансервацыя з паліц магазінаў разыходзіцца добра. Адной ікры кабачковай пайшло за лета каля 900 паўлітровых шклянак. Карыстаецца попытам і салянка, расольнік, закуска агароднінная, зялёны гарошак. Продаж іх склаў з пачатку мая больш за 1000 адзінак. Цана — ад 3,5 да 37 тысяч. Столькі каштуе 3-літроўка асарці. А вось марынаваныя карнішоны ў асартыменце ёсць, але яго амаль не бяруць.
Карнішоны ў “Еўраопце”
Тут на паліцах шмат кансерваванай прадукцыі розных вытворцаў. Радуюць вока і шкляныя ёмістасці з агуркамі і таматамі. Першыя прадстаўлены 6 відамі. Расфасаваныя па 750 грамаў, каштуюць ад 10.950 да 16.450. Першая цана — ад в’етнамскага вытворцы, апошняя — ад брэсцкага завода “Кацін двор”. Памідоры у літровым слоіку ад гродзенскай фірмы “АВС” цягнуць на 18.700, у 3-літровым ад “Асалоды” — 29.400.
Разважанні ўслых асіповіцкай гаспадыні:
— Можа, для каго і эканомней самім займацца за-круткамі, а для тых, хто не мае прысядзібнага ўчастка, лепей узяць гатовае ў магазіне. Бо набытыя на рынку памідоры і агуркі, спецыі да іх плюс работа пацягне значна больш, чым купленая кансервацыя.
Ёсць іншая думка? Давайце абмяркуем.
Ніна ГЛІНСКАЯ.

Последние новости

Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем