Працуем рытмічна

Працуем рытмічна

images

Наведацца ў канцы лета на наш вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” стала ўжо справай традыцыйнай: гэта якраз час, калі на прадпрыемства паступае хлеб новага ўраджаю. Ну і, вядома, такі перыяд спрыяльны для розных планаў. Пра іх і не толькі і расказвае дырэктар філіяла Аляксандр Баброў:

— Год выдаўся ня-простым па розных прычынах. Напрыклад, яшчэ ў сакавіку быў спынены для рэканструкцыі млын, што ўнес-ла шэраг змяненняў у работу ўчастка. Па-другое, сёлета ў сельгас-прадпрыемстваў былі пэўныя складанасці са здачай абавязковай нормы. А калі праблемы ў партнёра, то яны не абмінаюць і цябе. Таму філіялу ў пэўнай ступені давялося выконваць яшчэ і каардынуючую функцыю ў гэтай важнай справе. Варта адзначыць, што менавіта наш раён першым справіўся з дзяржзаказам, які сёлета для Асіповіччыны такі: 1.000 тон жыта, 370 — ячменю, 240 — аўса і 165 — грэчкі, пара якой яшчэ не надышла. — Ці папаўнялі дзяржаўныя засекі фермерскія гаспадаркі? — З камбінатам су-працоўнічала ФСГ “Сухлава” — здалі больш за 70 тон жыта і ячменю. — Сезон не лепшы ў плане ўраджайнасці збожжа. Гэта неяк паўплывае на работу вы-творчага ўчастка? — Прадпрыемства ў любым выпадку будзе цалкам забяспечана неабходнымі аб’ёмамі. Напрыклад, ужо зараз маем дамовы з іншымі КХП рэспублікі на па-стаўку ячменю і аўса — 5 і 3 тысячы тон. — А колькі ўсяго хлебнага багацця можа ўтрымлівацца на элеватары філіяла? — Яго магутнасць складае больш за 100 тысяч тон, і мы зацікаўлены выкарыстоўваць рэсурсы элеватара мак-сімальна. Захоўваем тут дзяржрэзерв, які раз у тры гады аднаўляецца, збожжа новага ўраджаю, бяром зерне з іншых млынкамбінатаў. Напрыклад, сёлета ў Асіповічы даставяць 30-40 вагонаў збожжа са Слуцка, Мінска, Барысава, Віцебска, Магілёва, Горак, Мсціслава, Слаўгарада і іншых гарадоў. На працягу некалькіх месяцаў гаспадары свой набытак забяруць на перапрацоўку, а мы атрымаем плату за аказаную паслугу. — Што на прадпрыемстве зараз можна назваць задачай № 1? — Як мага хутчэй запусціць аўтаматызаваны млынавы комплекс. Новае польскае абсталяванне дазволіць павысіць якасць прадукцыі — яна будзе адпавядаць узроўню лідараў у галіне. Плюс, энергазберажэнне і павялічаны выхад мукі, у тым ліку і пшанічнай, якую раней мы не рабілі. Комлекс дазволіць яе выпускаць 75 тон у суткі, а жытнёвай — 150. Для яго абслугоў-вання будзе дастаткова двух чалавек — гэтаму спрыяюць высокія магчымасці сучаснага праграмнага забеспячэння. Прадукцыя запатрабавана на ўнутраным і знешнім рынку і ў нашых інтарэсах пачаць эксплуатацыю новага абсталявання ў аптымальныя тэрміны. — Яшчэ нейкія новаўвядзенні чакаюцца? — Плануем устаноўку фотасепаратара ў крупацэху, выкарыстанне якога дазволіць палепшыць якасць адбору аўсянай крупы. Гэта электроннае высокатэхналагічнае начынне бярэ ў разлік нават такі параметр, як колер зерня. Наогул жа збіраемся павялічыць магутнасці крупацэха № 1 за кошт дадатковага абсталявання. Пастаянна пашыраем “лінейку” прадуктаў хуткага прыгатавання. Зараз выпускаецца 12 відаў каш. Сярод апошніх — “Вішанька”, “Журавінка”, “Ананасавы мікс” з адпаведнымі дабаўкамі. Уся прадукцыя расфасоўваецца ў прывабную поліпрапіленавую плёнку альбо каробку — гэта дазваляе рабіць сучасная ўпаковачная лінія. Яшчэ 3 гады назад мы штомесяц адпраўлялі ў гандаль 500 кілаграмаў гэтых карысных прадуктаў, цяпер — каля 4 тон. — Прадпрыемства набывае высокатэхналагічнасць, даючы падставы спадзявацца, што яно стане прывабным месцам работы і для моладзі? — Ёсць рэзон так меркаваць. Напрыклад, летам было створана каля дзясятка дадатковых працоўных месцаў, на якіх і былі заняты юнакі і дзяўчаты. Дарэчы, у многіх бацькі працуюць якраз на нашай вытворчасці. Так што набіраем папулярнасць. Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем