Дзякуй за работу!

Дзякуй за работу!

0_10b20_f9689a5e_L

Вось і апусцелі асіповіцкія нівы, аддаўшы свой здабытак у надзейныя рукі хлебаробаў. У палеткаў ёсць толькі крыху часу, каб перадыхнуць і зноў прыняць у свае лагодныя абдымкі насенне азімых. Наш раён сёлета адзін з першых у вобласці завяршыў уборку збожжа. Вынікі жніва-2013 і падводзіць начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Стурліс:
— Перад сельгаспрадпрыемствамі стаяла задача ўбраць больш за 8 з паловай тысяч гектараў. Выканаўшы яе, атрымалі агульны намалот у 28.106 тон. Гэта менш, чым планавалася, аднак спадзяёмся часткова ліквідаваць недабор зернем кукурузы. Пакуль ёсць падставы меркаваць, што яе аддача будзе шчодрай. У агульным раёнам атрымана ўраджайнасць збожжа у 32,5 цэнтнера з гектара, ну а ў кожнай гаспадарцы гэты паказчык індывідуальны. Найлепшыя вынікі ў калгасаў “Лапічы” — 36,6, “Чырвоны ўдарнік” — 34, “Бярэзіна” — 33,4 цэнтнера з гектара.
Што тычыцца асобных культур, то не падвёў піваварны ячмень: кожны з 255 убраных гектараў даў па 34 цэнтнеры. Сама лепш гэтая культура ўрадзіла ў “Лапічах” — 47 і, зноў жа, у “Чырвоным ударніку” — 38. Зараз зерне знаходзіцца на дапрацоўцы і хутка будзе здадзена на Бабруйскі КХП. У гэтым годзе хоць і не з усіх палёў, але якасныя паказчыкі даволі “капрызнага” ячменю адпавядаюць устаноўленым параметрам, і ён прыгодны для такой тонкай справы, як піваварэнне.
Канечне, няправільна было б спісваць вынікі не зусім удалага аграрнага года толькі на надвор’е. Аднак, як ні круці, унесла свае карэктывы і позняя імклівая вясна, якая прывяла да зруху агранамічных тэрмінаў, і недахоп вільгаці якраз у перыяд, калі налівалася калоссе. Возьмем для прыкладу хаця б наступнае: звычайна 1000 зярнятак важаць 44 грамы, а сёлета гэты паказчык — толькі 36. Ну, а з-за таго, што зерне дробнае, у ім нізкае ўтрыманне клейкавіны…
Станоўчым момантам уборкі стала адсутнасць экстрэмальных непрадбачаных сітуацый. Захаванне тэхнікі бяспекі дазволіла правесці жніво без траўм. Гэта заслуга і кіраўнікоў гаспадарак, і прафсаюза, і саміх працаўнікоў. Не было праблем і з забеспячэннем палівам і тэхнікай. Сёлета, дарэчы, на асіповіцкіх палях працавалі 56 “караблёў ніў”, у тым ліку 5 новых — у калгасах “Бярэзіна”, “Новы шлях”, “Лапічы” і імя Чарняхоўскага і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.
Планы? Вялікага пераразмеркавання ў карце палёў не чакаецца: за папярэднія гады дасягнуты, бадай, іх аптымальны баланс. Пры магчымасці будзем пашыраць пасяўныя плошчы за кошт апрацоўкі няўдобіц і перада-дзеных сельсаветамі невыкарыстоўваемых грамадзянамі ўчасткаў. Працягнем работы па стварэнні якаснай кармавой базы. Ну і, безумоўна, будзем улічваць усе дасягненні і недахопы пры далейшай рабоце.
Вялікі дзякуй кожнаму хлебаробу, для каго своечасовая і якасная ўборка ўраджаю стала найгалоўнейшай задачай, хто аддаў нямала сіл, каб добрасумленна ўбраць дары роднай зямлі.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем