Медалі ў скарбонку

З 28 марта па 1 красавіка прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Сёлета раён прадстаўлялі сем вучняў з пяці ўстаноў адукацыі. Дыпломы першай ступені па рускай мове і літаратуры атрымалі 10-класніца СШ № 3 Дар’я Вайцюк (настаўнік Галіна Вайцюк) і 11-класніца гімназіі Дана Лісічкіна (Таццяна Амбрушкевіч). Другое месца па тэхнічнай працы заняў вучань СШ № 4 Мікіта Куліш (Аляксандр Ляўкоў).

