Асіповічы: хроніка здарэнняў (20/08/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (20/08/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 12 па 18 жніўня ўзбуджана 20 крымінальных спраў, у тым ліку 13 — за кра-дзеж, па аднаму — за захоўванне наркотыкаў і нанясенне цялесных па-шкоджанняў. Здзейснена 6 супрацьпраўных учынкаў, сярод іх — 5 крадзяжоў. Раскрыта 2 ранейшыя.
17 жніўня ў мінчаніна, які адпачываў на беразе р. Бярэзіна паблізу вёскі Прыцерпа, былі скрадзены газавыя балон і гарэлка, крэсла з ПВХ.
У той жа дзень ў прадпрымальніка-гандляра з яго рабочага месца на гарадскім рынку знікла бензапіла маркі «STIHL MS-230» коштам 4 млн. рублёў.
18 чысла ў райбальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены 51-гадовы мужчына, які праз некалькі гадзін памёр.
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомай асобы, якая вечарам 17 жніўня ад дома па вул. Сумчанкі здзейсніла крадзеж скутара Samurai, які належаў 33-гадоваму асіпаўчаніну. Страта — 7.140.000 рублёў.
ДАI
Спынена 201 правапарушэнне правіл дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 101 парушальнік хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.
АУСТ
Зарэгістравана 21 супрацьпраўнае дзеянне. Складзена 83 адміністрацыйныя пратаколы. Узбуджана крымінальная справа за незаконнае захаванне наркотыкаў. Су-праводжана 48 цягнікоў, з іх знята 6 правапарушальнікаў. У медвыцвярэзнік накіравана 3 чалавекі.
Затрыманы 2 злачынцы: адзін знаходзіўся ў вышуку за хаванне ад органаў, якія вядуць адміністрацыйны працэс; другі — як прапаўшы без вестак.
Дэпартамент аховы
Спынена 8 правапарушэнняў: 3 дробязныя кра-дзяжы, 2 парушэнні правіл дарожнага руху, па аднаму — распіццё спіртных напояў і хуліганства.
Медвыцвярэзнік
На працвярэжанне да-стаўлены 31 чалавек, сярод іх — 5 жанчын.
РАНС
17 жніўня каля 23 гадзін у двары дома па вул. Сумчанкі, 56 адбылося ўзгаранне скутара. У ходзе пажару знішчаны рухавік і ншыя дэталі. Прычына ўстанаўліваецца.
IАЖіРС
Складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў: па аднаму — за збор чарніц забароненымі сродкамі і за спробу пакінуць месца злачынства, 4 — за парушэнне правіл лоўлі рыбы.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем