Адказны за цыркуляцыю паветра

Адказны за цыркуляцыю паветра

Сяргея Сугаку нярэдка можна ўбачыць на даху аднаго з 35 шматкватэрных дамоў аграгарадка Лапічы ці пасёлка Сасновы. І забіраецца ён туды не для адпачынку ці агляду наваколля з вышыні. Сюды кліча прафесійны абавязак, бо працуе Сяргей Віктаравіч рабочым па комплексным абслугоўванні дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Правільнае абслугоўванне гэтых камунікацыйных сістэм дазваляе пазбегнуць знікнення цягі і забруджвання вентыляцыі або дымахода, а значыць, папярэджвае задымленне і перагрэў, што з’яўляецца важнымі складнікамі пажарнай бяспекі.

Сяргей расказвае, што ў дымаходы і вентыляцыйныя каналы нярэдка забіраюцца ўсякія жывыя істоты: павукі плятуць свае сеткі, птушкі ствараюць гнёзды, а яшчэ набіваецца рознае смецце, лісты дрэў, таму іх неабходна час ад часу прачышчаць. Здараецца, што вецер зрывае накрыўкі. Могуць і жыльцы для захавання цяпла ў кватэры заклеіць вентыляцыйныя рашоткі паперай ці скотчам, з-за чаго  цыркуляцыя паветра парушаецца. Такія адхіленні ад нормы Сяргей нярэдка выяўляе пры аглядзе жылых памяшканняў.

Пакватэрныя абходы ён праводзіць кожны квартал. Працуе і па заяўках, калі штосьці непакоіць жыхароў. Пры замене газавага абсталявання таксама абавязкова праводзіцца праверка цягі і адтоку вуглякіслага газу з кватэры. Бывае, пры эксплуатацыі і галоўкі вентыляцыйных каналаў парушаюцца. Калі ж каналы ці дымаходы неабходна прачысціць, камунальнікі выкарыстоўваюць свае ўніверсальныя сродкі, напрыклад, гіры.

Сяргей — працавіты чалавек. Ён нярэдка ўдзельнічае ў рамонтных работах, якія праводзяцца ў пад’ездах і дварах, можа штосьці патынкаваць і пафарбаваць.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем