Стварае прыгожыя вобразы

Стварае прыгожыя вобразы

Доўгачаканая вясна… Не каляндарная, а сапраўдная: сонейка грэе, на вярбе распускаюцца “коцікі”. Пэўна, менавіта ў гэты час, калі прырода абуджаецца ад зімовага сну, людзі таксама імкнуцца абнавіць свой выгляд, змяніць воблік. І дапаможа ім у гэтым, зразумела, цырульнік. Наталля Лясіна працуе па выбранай спецыяльнасці 30 гадоў з “хвосцікам” і больш паловы з іх загадвае цырульняй № 1.

Умелыя рукі і творчая фантазія жанчыны ўжо ў дзяцінстве не пакідалі без увагі знаёмых і блізкіх. Трэба дадаць, што адна-класнікі і сяброўкі з ахвотай дазвалялі Наталлі эксперыментаваць са сваімі валасамі, а падчас наведвання працоўных лагераў будучы цырульнік неаднаразова станавілася пераможцай конкурсаў на лепшы імідж. Таму нядзіўна, што пасля школы дзяўчына пайшла вучыцца майстэрству ў бабруйскае ПТВ.

Асіповіцкі КБА стаў нязменным працоўным месцам Наталлі Мікалаеўны. Адразу працавала ў Доме быту № 1, а пасля водпуску па доглядзе дзіцяці перайшла на цяперашняе месца. Рэгулярна ёй даводзіцца рабіць прыгажосць уласнымі рукамі і ператвараць людзей, усяляючы ў іх упэўненасць у сабе, і сустрэчы з цырульнікам пастаянныя кліенты чакаюць з нецярпеннем.

— Я жаночы майстар, — расказвае цырульнік. — Але даво-дзіцца стрыгчы і мужчын. Напрыклад, сын і муж — мае пастаянныя кліенты, як і, без-умоўна, дачка. Вельмі падабаецца рабіць людзей прыгожымі і ахайнымі. Жанчыны прыходзяць да мяне з рознымі фота і малюнкамі той прычоскі, якую хочуць. Канечне, не заўсёды магчыма рэалізаваць пажаданні, і справа тут не ў валоданні нажніцамі. Тады тлумачу, што гэты вобраз не падыдзе па тых ці іншых прычынах. Прыемна, што кліенты прыслухоўваюцца да парад. Люблю эксперыменты. Смела бяруся за асіметрычныя стрыжкі, розныя варыянты афарбоўкі. Асаблівае задавальненне атрымліваю, калі кліент, убачыўшы свой новы вобраз у люстэрку, мяняецца, сновіцца больш упэўненым, адчувае прыліў сіл і станоўчых эмоцый. У такі момант у чалавека нібы крылы вырастаюць за плячамі. Дзеля гэтага і працуем.

Последние новости

Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 июня для всех знаков Зодиака

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем