Мітынг, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні

Мітынг, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні

Сонейка сёння свеціць сапраўды па-вясноваму, саграваючы прамёрзлую за зіму зямлю і радуючы людзей, якім ужо надта хочацца цяпла.

Можа, менавіта так яно свяціла і 79 гадоў таму. Але гэтага не бачылі жыхары Хатыні. Бо ў гэты сакавіцкі дзень неба над іх роднай вёскай было зацягнута дымам, а самі яны зажыва спалены ў адной з пабудоў.

З цягам часу 22 сакавіка стала днём памяці ахвяр фашызму. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мітынгі. Адбыўся такі сёння і ў Бозаку — вёсцы, якую фашысты знішчылі разам з 496 жыхарамі, сярод якіх было нямала дзяцей.

На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, ветэран працы Алена Зайцава, першы сакратар РА ГА “БРСМ” Максім Кавальчук, іерэй Уладзімір Яроміч і ўсе іншыя прамоўцы адзначалі, што нямецка-фашысцкія акупанты праводзілі на акупіраваных тэрыторыях палітыку генацыду, палілі вёскі, забівалі і катавалі людзей. У кожнай сям’і былі свае страты, дзеці пазбаўляліся бацькоў, а матулі — сыноў. Трагедыя тых крывавых гадоў не павінна паўтарыцца.

А потым да помніка ляглі вянкі і кветкі. У жалобе ліліся па наваколлі словы песні “Жураўлі” ў выкананні мясцовага спевака. А на дрэвах весела шчабяталі шпакі, радуючыся цёпламу дню, вясне і жыццю.

Фота аўтара
Фота Уладзіслава Казлова

Фота Уладзіслава Казлова
Фота Ніны Царык

Фота Ніны Царык, Іны Заскевіч, Уладзіслава Казлова

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем