Коратка аб розным

У райпалIклIнIцы за студзень-чэрвень рост даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці склаў 129,9% да узроўню аналагічнага перыяду 2012 года. Прырост адбыўся за кошт павелічэння тарыфаў на медыцынскія платныя паслугі. Плюс, дзякуючы набыццю апаратаў і пашырэння відаў дзейнасці. Напрыклад, партатыўны ультрагукавы апарат для аказання па-слуг з выездам да сяльчан прынёс больш за13 млн. рублёў, а такая навінка, як тэрмалячэнне — звыш 5 мільёнаў. Павялічылася і колькасць пацыентаў: паслугай па стаматалогіі скарысталіся 4.128 чалавек (летась за паўгоддзе — 3.838), па імунапрафілактыцы — 194 (122).
Па інфармацыі раённага вузла электра-сувязI, у горадзе знаходзіцца 4 кропкі доступу Wi-Fi: у самім РВЭС, дзвюх гасцініцах і на вакзале. У перспектыве прадпрыемства пашырыць іх колькасць. Па-слуга Wi-Fi платная і, каб скарыстацца ёю, трэба набыць часовую картку доступу ў сэрвісным цэнтры “Белтэлекама”. Самая танная картка на 60 мінут каштуе 1.900 рублёў, самая дарагая — 10 гадзін — 11.400.
На АсIповIччыне зараз працуе больш 60 маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу. Прыкладна столькі ж чалавек з вышэйшай і сярэднеспецыяльнай адукацыяй прыйдуць у гаспадаркі сёлета.
АДУКВП “Водаканал” шукае абсталяванне для станцыі абезжалезвання. На гэта з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 5 мільярдаў рублёў. Пры ўдалым заключэнні тэндара ў бліжэйшы час плануецца закупка патрэбнага на гэту суму, у адваротным жа выпадку спачатку будзе ўзведзены будынак станцыі другога пад’ёму на вадазборы “Паўднёвы”, а затым адбудзецца яго абсталяванне.
ААТ “Гандаль” вядзе будаўніцтва гандлёвага аб’екта ў раёне “бама”. Плануецца, што там будзе размяшчацца кафэ на 70 пасадачных месцаў. Здаць аб’ект у эксплуатацыю плануецца перад Новым годам.
Дом абрадаў. Са студзеня па ліпень адбылося 9 працэдур усынаўлення, 19 — скасавання шлюбу, 94 — устанаўлення бацькоўства, 8 — змянення прозвішча, 3 — за-ключэння шлюбу сярод непаўналетніх.
ЛапIцкI сельсавет актыўна вядзе работу па добраўпарадкаванні могілак ў вёсцы Вялікая Грава. Хутка тут з’явіцца новая драўляная агароджа. На гэтыя мэты ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выдзелена каля 30 мільёнаў рублёў.
У аграэкасядзIбе “ГасцIнае падвор’е”, размешчанай у Лапічах, з пачатку года адпачыла некалькі дзясяткаў чалавек. У асноўным гэта мінчане, якія прыязджаюць сюды з дзецьмі на выхадныя і ў водпуск. Прыцягваюць іх сюды чыстае паветра, цішыня, рачная гладзь і невысокія цэны.