Сакаліны кут, які ператварыўся ў Ліпень

Сакаліны кут, які ператварыўся ў Ліпень

Гэта пасяленне вядома з ХVII стагоддзя. Бытуе паданне, што пражывалі тут гордыя і вольналюбівыя людзі. Месца свайго жыхарства яны звалі Сакаліным кутам, а сябе сокаламі. Аднойчы пан, якому належалі навакольныя землі, грэбліва выказаўся: “Не сокалы вы, а халуі”. З той пары і пайшла такая мянушка.

Прыгожая назва Ліпень прыйшла на змену пагарджальнаму імю Халуй, якое насіў гэты населены пункт з 1844 па 1917 г. Дарэчы, у акрузе налічвалася тры Халуі: мястэчка, фальварак і сяло. Усе яны належалі памешчыку Івану Фадзеевічу Завішу. Уваходзілі ў склад Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1844 годзе ў сяле Халуй налічвалася 48 сялянскіх двароў, з якіх 32 належалі цяглавым сялянам, 4 агароднікам, 12 бабылям. Усяго пражывала 293 памешчыцкія селяніны.

Сучасны аграгарадок Ліпень (гэты статус вёска набыла ў 2006 годзе) знаходзіцца на месцы мястэчка Халуй і аднайменнага фальварка. З’яўляецца цэнтрам сельсавета, у склад якога ўваходзіць 14 населеных пунктаў.

  • Бабылі — беззямельныя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх былі тэрміновыя сельгасработы. Цяглавыя сяляне катэгарычна залежныя ад пана, асноўнай павіннасцю іх была баршчына. Агароднікі — малазямельныя сяляне.
  • Фальварак — памесце з гаспадарчымі пабудовамі і землямі, якія належалі пану.

З навукова-даследчай работы выпускніка Ліпенскага ВПК Рамана Дзівака.

 

Последние новости

Профилактика

Профилактика азартных и компьютерных игр у несовершеннолетних

14 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 августа для всех знаков зодиака

14 августа 2025
Читать новость
Общество

Виктор Ананич проведет прямую телефонную линию 21 августа

14 августа 2025
Читать новость
Власть

Учения “Запад-2025” и не только, “Орешник” и реагирование на угрозы. Хренин о закрытом докладе Президенту 

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 4 по 10 августа

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко проведет «прямую телефонную линию» и личный приём граждан в Осиповичах

13 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем