Вяселле пела

Вяселле пела

Зараз рэгістрацыя шлюбу нярэдка адзначаецца шыкоўна, з феерверкамі, лазерным шоу і запускам галубоў, з задзейнічаннем спецыялістаў па дызайне памяшканняў і прылеглай тэрыторыі. А нашы бабулі і дзядулі святкавалі стварэнне сям’і больш сціпла, але душэўна.

Наша чытачка Марыя Цвыркоўская ўзгадала толькі некаторыя асаблівасці падрыхтоўкі да вяселля і яго правядзення ў 60-х гадах мінулага стагоддзя:

Белую сукенку нявесты шылі ў мясцовых партніх, вянкі набывалі на Камароўцы ў Мінску. Музыкі знаходзіліся мясцовыя: хто на чым умеў, на тым і гралі. Затое гулялі ўсім сялом. У адным доме ставілі сталы, у другім устройвалі танцпляцоўку.

Зараз на вяселлях чамусьці не спяваюць, толькі танцуюць і гуляюць. А раней не было гульняў, затое як прыгожа спявалі! “Скакаў казак праз даліну”, “Успомні мяне, мама, хоць раз у суботу”, “Якім ты быў, такім ты і застаўся”, “Растуць вербы каля грэблі” і шмат іншых. А як душэўна выконваліСтраданія”, весела выводзілі прыпеўкі. Усе ўмелі танцаваць польку, вальс, “лысага”, падыспань.

На ўрачыстасць ішлі з авоськай, з якой даставалі і ставілі на стол стравы. Былі сярод іх халадзец, мяса, бліны, запечаная ў місцы яешня, кісель і іншыя  простыя, але смачныя стравы.

Каравай на маё вяселле выпякала хросная маці — у вялікім тазе. Калі яго дзялілі, кожны нешта дарыў: адрэз тканіны, хустку, абрус, прасціну, пакрывала, грошы.

Першы дзень гулялі ў нявесты, на другі пасля абеду адпраўляліся да жаніха. Ехалі са сваёй музыкай, спявалі. Зараз машыны ўпрыгожваюць рознымі сучаснымі элементамі дэкору, а тады ехалі на конях ці грузавой машыне. Да дугі мацавалі рознакаляровыя стужкі і папяровыя кветкі — было вельмі прыгожа.

Перад ад’ездам хросная дала мне катушку нітак. За ваколіцай кінула яе на зямлю, моцна трымаючы нітку ў руцэ. Катушка па дарозе размотвалася, нібы аб’ядноўваючы бацькоўскі дом і хату жаніха і прадказваючы шчаслівае жыццё. Але нечакана ў лесе нітка абарвалася. Нібыта прыкмета не вельмі добрая, але з мужам мы пражылі дружна 49 гадоў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем