Ведай нашых!

⚡️Каманда РЦТДіМ “Шесть путей Пейна” ўвайшла ў тройку пераможцаў чацвёртага сезона рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Пионерский КВИЗ”.⚡️
?— Сёлета гульня была прысвечана Году гістарычнай памяці, — расказвае трэнер каманды Леанід Бязручка. — Спаборніцтва праходзіла ў анлайн-рэжыме і змяшчала сем блокаў: “Адзінства”, “Ёсць на каго раўняцца”, “Піянерскі дайджэст”, “Беларуская песня”, “Падарожжа Агеньчыка”, “Будзем памятаць”, “Рызыка-тур”.
Гімназісты набралі 23 балы з 30 магчымых і занялі другое месца, саступіўшы першую ступень камандзе са Светлагорска. Усяго ж у фінале ва ўзроставай катэгорыі ад 10 да 13 гадоў прымалі ўдзел сем каманд.
?Бонусам ад арганізатараў стане ўдзел фіналістаў у рэспубліканскім фестывалі ГА “БРПА” “Тэрыторыя дзяцінства”, прысвечаным 100-годдзю піянерскага руху.