“Тарнада” на асіповіцкіх палетках

“Тарнада” на асіповіцкіх палетках

5

Гэты агрэгат назвалі такім грозным імем за яго магутную сілу. На нашых палях яна раскрывалася ў дуэце з энерганасычанымі трактарамі “Беларус-3022” або 2022. Сёлета ў шэрагу сельгасарганізацый раёна — калгасах “Чырвоны ўдарнік”, “Авангард”, “Лапічы” і, у першую чаргу, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, на чыім мехдвары рулонны прэс-падборшчык-абмотчык і “прапісаны”, апрабавалі новую тэхналогію корманарыхтоўкі — упакоўку правяленай спрасаванай травяной масы ў палімерную плёнку. Сам працэс упакоўкі ў герметычны палімер рэгулюецца з дапамогай устаноўленага камп’ютара. Маса 25-30-працэнтнай вільготнасці ідзе на сена, 55-60-працэнтнай — на сянаж.
Навінка, у параўнанні з аналагамі, мае шматлікія перавагі. З ёю нескладана ўпраўляцца, яна ў значнай ступені ўніверсальная. Плюс новай тэхнікі і ў кампактнасці: пры транспарціроўцы можа прайсці там, дзе гэта не пад сілу больш габарытнай. Шырыня прэс-падборшчыка-абмотчыка — да 2,8 метра, даўжыня — 5,75. Дзякуючы шырокім шынам, машына валодае выдатнай манёўранасцю.
— Асабліва добрая гэта тэхніка для ўборкі зернебабовых траў на сянаж, — падзяліўся сваімі назіраннямі дырэктар ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргей Гатальскі. — Нічога не абсыпаецца, уборка максімальна якасная. Ды і нарыхтаваны такім чынам корм годны як для дарослай буйной рагатай жывёлы, так і для 6-месячных цялят. Вось толькі для перавозкі рулонаў патрабуецца спецыяльная тэхніка, як і спецыяльны раздатчык для ўпакаванага такім чынам корму. Адзін рулон, да слова, можа важыць ад 500 да 1.200 кілаграмаў.
Дарэчы, “Тарнада” сёлета з’явіліся ў “райаграпрамтэхзабеспячэннях” усіх раёнаў Магілёўшчыны — такое распараджэнне было дадзена губернатарам Пятром Руднікам у час абласнога семінару ў Быхаўскім раёне. Сутнасць такая: каб і ў далейшым нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малочнай прадукцыі, без новай корманарыхтовачнай тэхнікі не абысціся. Наяўнасць нават аднаго такога агрэгата ў раёне дасць магчымасць праводзіць корманарыхтоўку на новым узроўні ўсім сельгаскааператывам, самаму ж прадпрыемству-ўладальніку — нарыхтоўваць корм сваёй жывёле і аказваць паслугі па корманарыхтоўцы іншым сельгасвытворцам.
Як паказала сябе новая тэхніка на асіповіцкіх сенажацях? Яна была задзейнічана на другім укосе, а ў некаторых гаспадарках ужо і на трэцім, таму за дзень рулонны прэс-падборшчык нарыхтоўваў ад 80 да 194 тон — у залежнасці ад вільготнасці і якасці ўчасткаў. Усяго ж па новай тэхналогіі ў раёне сёлета назапашана 1.037 тон сенажу.
Спецыялістам яшчэ прадстаіць параў-наць сабекошт кармавой адзінкі сенажу ў траншэі і ў палімернай плёнцы, але ўжо зараз відавочны перавагі ў захаванні такога корму. Да таго ж, герметычная ўпакоўка здольна доўгі час зберагаць яго карысныя якасці.
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем