Асіповічы: хроніка здарэнняў (13/08/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (13/08/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 5 па 11 жніўня ўзбуджана 15 крымінальных спраў, адбылося 6 супрацьпраўных учынкаў, сярод якіх — 4 крадзяжы, 2 выпадкі нанясення цялесных пашкоджанняў і факт вырабу самагону. Раскрыта 5 раней здзейсненых злачынстваў. Знойдзены чалавек, які знаходзіўся ў вышуку.
9 жніўня з раненнем брушыны ў ЦРБ шпіталізаваны 52-гадовы асіпаўчанін, якому пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў нажавыя раны нанесла, па яго словах, сужыцелька.
У гэты ж дзень ўзбуджаны 2 крымінальныя справы: адна — супраць непрацуючага гр. 1984 г.н., які скраў у суседкі па інтэрнаце 2 мільёны рублёў; другая — невядомай асобы, якая здзейсніла крадзеж бензапілы ў асіпаўчанкі.
5 чысла ў РАУС па-ступіла заява ад непрацуючай жыхаркі в. Верайцы аб тым, што скрадзены яе аўтамабіль «Фальксваген Гольф». У ходзе праверкі выяўлена, што машына ў разукамплектаваным стане знаходзіцца ў в. Дубавое ў гаражы працуючага ў ААТ “Цепласеткі” г. Мінска. Устаноўлена таксама асоба, якая здзейсніла крадзеж — непрацуючы, раней судзімы жыхар в/ч Верайцы.
Такое ж злачынства здзейснена па вул. Касмічнай горада. Разбітае аконнае шкло — і з кватэры знік ЖК-тэлевізар.
ДАI
Спынена 177 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 73 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 5 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.
ДАI паведамляе, што з 9 па 18 жніўня праводзяцца мерапрыемствы “Матацыкліст” з мэтай папярэджвання ДТЗ з удзелам мотатранспарту. З 12 па 22 жніўня пройдзе акцыя па папярэджванні і спыненні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення.
АУСТ
Складзена 79 адміністрацыйных пратаколаў. Узбуджана крымінальная справа па факце нанясення цяжкага цялеснага па-шкоджання па неасцярожнасці.
Затрыманы 3 злачынцы за розныя супрацьпраўныя дзеянні. Канфіскаваны літр алкагольнай прадукцыі. У рамках аперацыі “Мак” выяўлена тэрыторыя плошчай 18 кв.м і знішчана 16 кг дзікарослай каноплі. У медвыцвярэзнік накіравана 5 чалавек.
Дэпартамент аховы
Спынена 3 дробязныя крадзяжы і столькі ж выпадкаў распіцця спіртных напояў, па 2 факты хуліганства і парушэння ПДР.
Медвыцвярэзнік
На працверажэнне дастаўлена 30 чалавек, 25 з іх атрымалі спецыяльную дапамогу медыкаў. У тым ліку — 3 жанчыны.
РАНС
Адбыўся пажар у п. Ялізава. Знішчаны агнём дах і часткова сховішчнае перакрыццё адміністрацыйнай пабудовы, якая належыць райста.
IАЖіРС
Складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў: па 2 — у адносінах да парушальнікаў правіл карыстання ляснымі ўгоддзямі і браканьераў-паляўнічых, па аднаму — да зборшчыкаў чарніц “камбайнам”, парушальнікаў правіл палявання і паркоўкі паблізу берага.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем