Вясновая традыцыя

Вясновая традыцыя

Райкам прафсаюза работнікаў АПК сабраў аператараў машыннага даення ды жывёлаводаў з раённых сельгаспрадпрыемстваў у Дараганаўскім школьным комплексным краязнаўчым музеі, каб павіншаваць са святам і пазнаёміць з цікавай інфармацыяй. Загадчык музея Валянціна Аўдзейчык правяла для гасцей пазнавальную экскурсію, з якой шмат чаго не толькі зацікавіла слухачоў, але нават уразіла. А некаторыя экспанаты, асабліва тыя, што датычацца хатняга побыту і вядзення сельскай гаспадаркі, выклікалі разнастайныя пытанні.

Прафсаюзны лідар Святлана Сідоранка выказала шчырае прызнанне прысутным за іх нялёгкую працу, пажадала вясновага настрою, светлых падзей у жыцці, сямейнага дабрабыту, поспехаў на рабоце і абавязкова ў асабістым жыцці. Не абышлося і без падарункаў, якія Святлана Уладзіміраўна ўручыла лепшым жывёлаводам.

Павіншавала прысутных і намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Галіна Лявонава. Яна падзякавала жанчынам за штодзённую працу, якая не залежыць ад пары года ці надвор’я, якую неабходна выконваць, нягледзячы на любыя знешнія ці ўнутраныя фактары. Галіна Віктараўна адзначыла, што вынік гэтай працы — малако і мяса — у поўнай меры залежыць толькі ад работнікаў жывёлагадоўлі, а ў віншаванні са святам пажадала прысутнічым шчасця, поспехаў і дабрабыту.

Не абышлося мерапрыемства і без вясёлых песень, танцаў і цікавых конкурсаў. А стваралі добры настрой работнікі Радуціцкага сельскага клуба Наталля Мельнік і Аляксандр Макарэвіч.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем