Сакавіцкае актуальнае

Сакавіцкае актуальнае

Традыцыйны клопат пачатку каляндарнай вясны — “залячыць” раны, нанесеныя зімовымі маразамі-адлігамі асфальтаваным дарогам ды вуліцам. Ну і ўзяцца за іншыя сезонныя справы, якіх заўсёды хапае ў дарожнікаў, камунальнікаў, транспартнікаў, будаўнікоў.

ДРБУ-199

Напачатку месяца арганізацыя набыла 40 тон так званага халоднага асфальту, які прымяняецца для ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця пры нізкіх тэмпературах. Першыя аб’екты, на якіх пачалася работа, — найбольш пашкоджаныя ўчасткі дарог Вяззе-Зборск-Лапічы, Асіповічы-Дараганава, пад’езд да базы арганізацыі.

Узгаданага аб’ёму дарожнікам хопіць прыблізна да канца наступнага тыдня. Далейшае будзе залежаць ад надвор’я. Калі захаваецца такое, як зараз, халодны асфальт будзе набывацца прыблізна такімі ж “порцыямі”.

Праблем з гэтым матэрыялам няма: яго вырабляюць тры прадпрыемствы КУП “Магілёўаблдарбуд” — і менавіта столькі, каб забяспечыць патрэбы ўсіх ДРБУ вобласці.

ДЭУ-73

Работы па ямачным рамонце на пяці дарогах рэспубліканскага значэння, якія абслугоўваюцца дарожна-эксплуатацыйным упраўленнем, вяліся і ўзімку. Так што па стане на 9 сакавіка адрамантаваная плошча складае 1 610 м2, з якіх 1 110 м2 “доля” магістралі Мінск-Гомель. Халодны асфальт упраўленне атрымлівае з Бялыніч, дзе мясцовае ДЭУ № 74 наладзіла яго бесперабойны выпуск.

Да рамонту паступова дадаюцца сезонныя работы па навядзенні парадку. Найбольш тэрміновая з іх — ачыстка праезнай часткі ад пясчаных нагрувашчванняў: рэшткаў пясчана-салявой сумесі і напластаванняў, якія пераносяцца коламі ў вільготнае надвор’е. На дарогах усё проста: трактар з механічнай шчоткай змятае лішняе да ўзбочыны. А вось у населеных пунктах такая ўборка выклікае незадаволенасць жыхароў прылягаючых дамоў. Прычына слушная — утварэнне шчыльнай пылавой завесы, якая стварае мноства нязручнасцей для людзей.

З гэтай нагоды работнікі ДЭУ вымушаны раздзяліць справу на два этапы. Там, дзе пяску накапілася шмат, ён прыбіраецца ўручную — “аўральная прыборка” пачалася ўчора. Менш засыпаныя ўчасткі пачакаюць змены надвор’я. Калі пойдзе дождж, праблема запылення паветра страціць актуальнасць.

Дарэчы, ДЭУ кожную вясну толькі з вуліцы Юбілейнай вывозіць да 20 тон пяску, забруджанага рэшткамі чалавечай жыццядзейнасці і з павышанай канцэнтрацыяй солі. Дарожнікі захоўваюць яго на адной з пляцовак для назапашвання ПСС і выкарыстоўваюць для ўтрымання дарог.

УКП ЖКГ

Выпраўленне найбольш крытычных пашкоджанняў асфальту на асіповіцкіх вуліцах камунальнікі пачалі яшчэ 23 лютага. Працэс пакуль ідзе не вельмі хутка: працуюць шэсць чалавек і рэцыклер — мініяцюрны асфальтавы завод. У суткі ён рыхтуе 1-1,5 тоны сумесі, якая ідзе ў першую чаргу на ліквідацыю найбольш небяспечных ям. Сярод першачарговых аб’ектаў — вуліцы Крыловіча, Інтэрнацыянальная, Сташкевіча, Дзмітрыева, Карла Маркса, Дзяржынскага.

У пачатку сакавіка была праведзена рэвізія стану гарадскіх вуліц, выяўлены самыя “дабітыя” ўчасткі. Сярод апошніх антырэкардсменам можна назваць частку вуліцы Праектнай (ад вуліцы Чапаева да стаянкі грузавых машын).

Калі пацяплее і пачнуць работу асфальтавыя заводы, УКП ЖКГ плануе ў максімальных аб’ёмах правесці замену зношанага асфальту на новы. Праўда, аб канкрэтных маштабах гэтай звышактуальнай справы казаць пакуль рана. Магчымасці камунальнікаў будуць залежаць ад аб’ёмаў фінансавання.

І наўздагон

На фоне ўзгаданых вышэй спраў — дробязь. Але ж выправіць яе не так проста, як здаецца.

Гаворка ідзе пра назвы аўтобусных прыпынкаў, якія прывязаны да ўжо неіснуючых аб’ектаў. Такіх недарэчнасцей у Асіповічах як мінімум тры: “Магазін № 1”, “Чыгуначная бальніца”, “БУ-89”.

Як паведаміў намеснік дырэктара — галоўны інжынер аўтапарка № 19 Юрый Начына, зараз прадпрыемствам сумесна з ДАІ і іншымі зацікаўленымі службамі праводзіцца праверка ўсіх прыпыначных пунктаў на гарадскіх маршрутах на адпаведнасць патрабаванням бяспекі дарожнага руху. Па выніках маніторынгу будуць карэкціравацца іх пашпарты і, адпаведна, замяняцца неактуальныя назвы. Скончыць гэтую справу плануецца да сярэдзіны бягучага года.

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем