На лінейку станавіся!

На лінейку станавіся!

Пакуль вясна не вельмі спяшаецца ўступіць у свае правы, але на дварэ ўжо амаль сярэдзіна сакавіка — час набліжаецца да веснавой пасяўной кампаніі. А гэта значыць, хутка ажывяцца гулам трактароў палі, пачнецца апрацоўка глебы і ў зямлю ляжа насенне.

У чаканні свайго “экзамену” на гатоўнасць да веснавых палявых работ працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Прывесці ў належны стан парк — задача не з лёгкіх: тэхнікі многа, яна разнастайная па стане і тэрміне эксплуатацыі, таму аб’ём работ чакаўся значны. Але, па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Максіма Шаўчэнкі, рамонтныя работы пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі ішлі па графіку, недзе нават з апярэджаннем. Дарэчы, гэта каля 40% трактароў, у тым ліку і энерганасычаныя, пасяўныя і камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, плугі, дыскатары, культыватары, сеялкі, машыны для занясення ўдабрэнняў і ўгнаення і гэтак далей. Спіс запатрабаванай на веснавых палявых работах тэхнікі не такі вялікі ў параўнанні з агульнай яе колькасцю на трох машынных дварах — каля 400 адзінак. Рамонт сельгастэхнікі праводзілі сваімі сіламі, толькі з энерганасычанымі трактарамі дапамагалі іншыя арганізацыі. Зараз працягваецца падрыхтоўка кормаўборачнай тэхнікі.

Да веснавых палявых работ на гаспадарцы рыхтаваліся старанна, таму можна не сумнявацца, што вясну тут і сёлета сустрэнуць узброеннымі, а з палявымі работамі справяцца ў аптымальныя тэрміны, нават нягледзячы на магчымыя капрызы надвор’я.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем