У Асіповічах працягваецца нарыхтоўка ягад і грыбоў

У Асіповічах працягваецца нарыхтоўка ягад і грыбоў

yagody1

Лета для нарыхтоўшчыкаў краіны якраз тая пара, калі ёсць магчымасць папоўніць бюджэт. Да падведамных арганізацый Белкаапсаюза даводзяцца канкрэтныя планавыя лічбы па закупу ў насельніцтва ягад і грыбоў, якія запатрабаваны на замежным і айчынным рынках. Таму і стараюцца кааператары наладзіць работу так, каб заданне выканаць. Па словах старшыні райспажыўтаварыства Аляксандра Ковача, іх намаганні, як і раней, прынеслі вынікі: у абласных спаборніцтвах прадпрыемства займае першую прыступку па колькасці закупленых чарніц сярод іншых калектываў і трэцюю — у рэспубліцы. Аднак з прагнознымі паказчыкамі ўсё ж не справіліся.
— Сёлетні нарыхтоўчы сезон выдаўся не самым спрыяльным па многіх прычынах, — гаворыць намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па нарыхтоўках Анжэла Мятла. — Адна з іх — незадаволенасць людзей цаной. Былі часы, калі за ягаду давалі максімум 23 тысячы рублёў. Прычым, і долар тады каштаваў танней, і тавары ў магазінах. Не новая для нас праблема — ягады здаваліся перакупшчыкам. Няхай і па такой жа цане, але з ніжэйшымі патрабаваннямі да таварнага выгляду — неперабраныя. Ды і са збытам стала цяжкавата. Таму і вынік значна горшы за мінулагодні: замест за-планаваных 188 тон нарыхтавалі каля 90.
— Дзе захоўваецца ягада?
— Як і планавалася летась, заключана дамоўленасць з ТАА “Белга-Прам”, якая прадаставіла арэнду маразільнікаў. Цяпер не прыходзіцца ганяць транспарт у Глуск, дзе раней захоўваліся чарніцы. Праз “Белга-Прам” прайшло ўжо прыкладна 60 тон гэтай вітаміннай прадукцыі. Астатнія — пасля пераборкі і сарціроўкі ў скрынкі і крафт-мяхі — таксама хутка паступяць туды.
— Адгрузку на экспарт вядзеце?
— Не так маштабна, як хацелася б. Але ўжо ад-праўлены дзве фуры на Польшчу агульнай вагою 39 тон, адна па 1,8, другая — 2,2 еўра за кілаграм чарніц адпаведна.
— Найлепшых нарыхтоўшчыкаў назавеце?
— Бясспрэчны лідар — наш пастаянны нарыхтоў-шчык Мікалай Сяргейчык. Ён закупіў у насельніцтва 15,2 тоны ягад, Нядрэнна спрацавалі ў гэтай справе і навічкі Аляксандр Агаркаў — 8,5 тон. На рахунку Вольгі Мікульчык і Алены Доўбыш, якія працавалі на асабістым транспарце, адпаведна 6 і 4,7 тоны. Сярод сельскіх нарыхтоўшчыкаў лепшыя паказчыкі ў Аксаны Шкутко (в/ч Цэль) і Таццяны Кляўко (Дрычын), якія закупілі 5,1 і 3,9 тоны.
— Акрамя дзікарослых раслін, што яшчэ назапашваеце?
— Агародніну. 2 тоны агуркоў з 26 нарыхтаваных пайшлі на засолку, што стануць зімой добрым пад- спор’ем землякам да абе-дзеннага стала. Прычым, упершыню працавалі сумесна з кансервавым заводам, які дапамог з тэхналагічным працэсам. Астатнія рэалізавалі праз гандлёвую сетку. Бульбу новага ўраджаю — каля 4 тон — прапанаваў адзін з мясцовых фермераў. Пастаянна ў продажы цыбуля, часнок, морква, буракі.
Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем