Коратка аб розным

Коратка аб розным

timthumb

З учарашняга дня ў БеларусI павышаны закупачныя цэны на малако, што прадугледжвалася пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання № 34 ад 1 жніўня. Дарэчы, яны на прадукцыю жывёлагадоўлі не павялічваліся з красавіка 2012 года. Колькі зараз каштуе малако? Тона “экстры” — 3,537 млн. рублёў, малако вышэйшага гатунку — 3,047 млн., першага — 2,810.
Па вынIках работы ў жывёлагадоўлI за студзень-чэрвень Асіповіччына займае 41 месца з 118 раёнаў Беларусі. Ад кожнай дойнай каровы на фермах нашых сельгаспрадпрыемстваў за гэты перыяд атрымана па 2.400 кг малака, што вышэй за абласны (2.155) і рэспубліканскі (2.349) паказчыкі, аднак ніжэй на 173 кілаграмы за свой жа мінулагодні.
“Вайна партызанская” — так называецца выстава раённага гісторыка-краязнаўчага музея, размешчаная ў пяці залах МПЦ “Равеснік”. Наведвальнікі могуць азнаёміцца з выязной тэматычнай экспазіцыяй Магілёўскага абласнога музея, прысвечанай партызанскаму руху на Магілёўшчыне. У адной з залаў прадстаўлены прадметы партызанскага побыту, сабраныя асіповіцкім калекцыянерам Андрэем Торбіным. Аддадзена плошча і пад работы майстра з суседняй Старадарожчыны Iгара Лізуры, які ўвасобіў узоры былой ваеннай тэхнікі ў дрэве.
Папуляцыя зуброў, якая знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна, дынамічна развіваецца і адна з самых здаровых. Такая выснова была зроблена пасля сумеснага са спецыялістамі Iнстытута заалогіі АН Беларусі чарговага даследавання мясцовага зубрынага статка. Па апошніх дадзеных на Асіповіччыне налічваецца 205 асобін. Цікава, што яшчэ 5 гадоў назад іх было толькі 92. Сёння гэтыя волаты аддаюць перавагу лясным масівам каля Лапіч і Жорнаўкі.
Задаволены сваI-мI клIентамI філіял “Асіповіцкі райпалівазбыт” Магілёўскага КУВП “Аблпаліва”. Ужо больш за 7 соцень гаспадароў тут выпісалі паліўныя кніжкі новага ўзору, якія ўведзены сёлета. Значна ўзрос і збыт паліва: калі летась у ліпені было рэалізавана 92 тоны брыкету, то сёлета — 205, дроў — 54 і 208 адпаведна. Сапраўды, сані лепш рыхтаваць летам!

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем