У Беларусі зараз знаходзіцца шэраг украінскіх вадзіцеляў-дальнабойшчыкаў, якія не могуць вярнуцца дадому. Адзін з іх — у Асіповічах.

У Беларусі зараз знаходзіцца шэраг украінскіх вадзіцеляў-дальнабойшчыкаў, якія не могуць вярнуцца дадому.  Адзін з іх — у Асіповічах.

…Сяргей Гніліцкі ўжо тыдзень жыве ў кабіне аўтапоезда на паркоўцы грузавых машын, якая размешчана ў гарадской прамзоне. Выглядае малайцом: гладка паголены, чыста апрануты, і, як спачатку падалося, у бадзёрым настроі. Толькі хутка становіцца зразумелым, што гэта не болей чым форма псіхалагічнай самаабароны.  Як у той песні, дзе нас б’юць, а мы лятаем.

Сам ён з Харкава, працуе ў мясцовай транспартнай кампаніі. У нашу краіну ездзіў часта. Чарговы рэйс быў просты: завезці ўкраінскі імпарт у Мінск,  перагнаць машыну ў Асіповічы,  загрузіцца і  рушыць на радзіму.

Вось толькі ў беларускую сталіцу Гніліцкі прыбыў 24 лютага —  у дзень, калі  распачалася спецыяльная ваенная аперацыя па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны. Вадзіцель у новых абставінах не атрымаў ад свайго кіраўніцтва канкрэтых інструкцый, так што ў Асіповічы  ён усё ж пераехаў, але тут апынуўся ў патавым становішчы.

Па словах Сяргея, забіраць груз бессэнсоўна. Вярнуцца паражняком, не маючы афіцыйна пацвержданага дазволу кіраўніцтва фірмы, —  таксама не варыянт. Калі што здарыцца з машынай, менавіта вадзіцель будзе несці поўную матэрыяльную адказнасць. Да таго ж Гніліцкі ўпэўнены, што аўтапоезд без належных пуцявых дакументаў будзе канфіскаваны Узброенымі сіламі Украіны, а ён сам, як ваеннабавязаны, патрапіць пад мабілізацыю. З апошнім Сяргей катэгарычна не згодны. Чаму — не кажа, аднак, калі гаворка заходзіць аб словах і справах украінскага ўраду, яго твар нібы камянее. Напэўна, чалавеку ёсць аб чым маўчаць.

На момант нашай размовы крэдытная картца Гніліцкага была заблакавана, так што набыць нават самае неабходнае — ваду і ежу, “хвіліны-мегабайты” для тэлефона за ўласныя грошы ён не можа. Вадзіцелі-суседзі па паркоўцы,  асіпаўчане, якія ведаюць яго невясёлую гісторыю, Сяргея падтрымліваюць, таму пра поўны фізіялагічны і псіхалагічны дыскамфорт гаворкі няма. Праўда, паліва ў машыне засталося толькі на тыдзень: для абагрэву кабіны, падзарадкі акумулятара рухавік трэба ўключаць рэгулярна. Што будзе, калі бакі апусцеюць, а доступ да грошай на карткі  ўсё яшчэ не адкрыецца, Сяргей лічыць за лепшае не думаць.

Мужчына не губляе надзеі на расійска-ўкраінскія перамовы і спадзяецца, што яму хопіць аўтаномнасці, каб дачакацца станоўчых перамен у “вялікай палітыцы”.

Пакуль жа навіны з радзімы не радуюць. Сям’я Гніліцкага зараз у Харкаве, а там сітуацыя напружаная. Начальнік Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай Расійскай Фэдэрацыі генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў заявіў, што “…нацыяналісты перашкаджаюць выхаду мірных жыхароў з блакіраваных населеных пунктаў. Такая даставерная інфармацыя маецца ў нашым распараджэнні ў першую чаргу па Кіеве, Харкаве і Марыупалі…” Па словах  генерала,  гэта робіцца,  каб  прыкрывацца мірным насельніцтвам як жывым шчытом, правакуючы на прымяненне зброі па бязвіных людзях.

***

Пастфактум. На момант здачы матэрыяла ў друк стала вядома, што адно з асіповіцкіх прадпрыемстваў дазволіла ўкраінскаму дальнабойшчыку перагнаць машыну на сваю тэрыторыю, дзе яна будзе знаходзіцца пад кругласутачнай аховай. Адным клопатам у Сяргея Гніліцкага стала меней. Але  ж толькі адным…

 

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость