Абавязкова дапаможам!

Абавязкова дапаможам!

— Сельскія бальніцы сёння — важнае звяно на шляху да здароўя, — каменціруе загадчык  Лапіцкай участковай бальніцы Валянціна Таміловіч. Адрозненне ад гарадскіх медустаноў існуе толькі ў больш сціплым тэхнічным абсталяванні. У нас, напрыклад, можна здаць кроў на агульны і біяхімічны аналізы, зрабіць кардыяграму, скарыстацца паслугамі стаматолага. Летась наш фізіякабінет быў цалкам укамплектаваны неабходным абсталяваннем і зараз не саступае аналагічнаму кабінету ў паліклініцы.

У стацыянары, разлічаным на 20 ложкаў, робіцца ўсё магчымае, каб забяспечыць пацыентам камфортнае знаходжанне, што немалаважна падчас пандэміі.

Каранавірус летась заняў сумнае першае месца ў рэйтынгу захворванняў, — распавядае Валянціна Аляксандраўна.Людская плынь здавалася проста бясконцай: у дзень прымалі па 35-40 чалавек. Для нас, як і для ўсіх медыкаў, гэта быў цяжкі час.

Але, як вядома, цяжкасці загартоўваюць і дазваляюць убачыць, хто ёсць хто. Таму загадчык з упэўненасцю кажа, што калектыў Лапіцкай участковай бальніцы сабраны з прафесіяналаў.

Усё дзякуючы добрым адносінам паміж супрацоўнікамі і дакладнаму веданню і выкананню сваіх абавязкаў, — лічыць кіраўнік. Вядома, засмучае тое, што маладыя спецыялісты не заўсёды застаюцца ў нас даўжэй тэрміну адпрацоўкі. Іх можна зразумець: хочацца нейкага росту, перспектыў. Ды і з забеспячэннем жыллём на месцы існуе праблема, а дабірацца штодзень з райцэнтра не кожны захоча. Тым не менш мы іх вучым усяму, што ведаем самі, і хочацца верыць, што гэта дапаможа моладзі ў далейшым.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем