У Асіповічах адзначылі Дзень чыгуначніка

…Над Асіповічамі ляцелі чароўныя ноты ар-кестровай музыкі. Вецер падхопліваў гукі духавых інструментаў і разам з паветранымі шарамі разносіў па вуліцах святочны настрой. Першая жнівеньская нядзеля па традыцыі заўсёды належыць ім — уладарам стальных магістралей, якія адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка.
Сёлета ўпершыню мерапрыемства было вырашана правесці ў гарадскім парку. Пасля таго, як прагучаў апошні акорд гімна чыгуначнікаў, адкрыў урачыстасць начальнік станцыі Асіповічы Віталій Канстанціновіч:
— У гэты радасны для ўсіх дзень хацеў бы выказаць словы падзякі ўсім чыгуначнікам — якія зараз працуюць і тым, хто ўжо на пенсіі. Вы — сапраўдныя майстры сваёй справы, адданыя прафесіі. Нягледзячы на тое, што гэта цяжкая і часам няўдзячная праца. Няхай у вашым лёсе чыгунка будзе толькі роўнай і гладкай жыццёвай дарогай!
Выказаў словы падзякі за нястомную і адказную працу чыгуначнікам старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч:
— Чыгунка была і застаецца важнейшым звяном транспартнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь. Больш стагоддзя яна з’ядноўвае нашы краіны ў адзінае цэлае. Прадпрыемствы Асіповіцкага чыгуначна вузла вядуць сваю гісторыю амаль з самага заснавання чыгункі. Машыністаў, пуцейцаў,
работнікаў лакаматыўнага дэпо і многіх іншых заўсёды адзначалі высокі ўзровень валодання сваёй прафесіяй. Многія з іх свята сустракаюць на працоўнымі месцы — у дарозе, рамантуючы стальную каляю, перавозячы грузы і пасажыраў. Чыгунка не спыняецца ні на хвіліну. Мы не можам уявіць сабе жыццё без стальной ма-гістралі і цэнім вашу нялёгкую працу!..
Пасля Пётр Яфімавіч уручыў лепшым прадстаўнікам Асіповіцкага чыгуначнага вузла Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты. Музычныя падарункі са сцэны дарылі разнастайныя танцавальныя і вакальныя калектывы.
Дарэчы, не засталіся ў баку ад свята і гараджане, якія пастаянна карыстаюцца паслугамі чыгункі. Адна з іх, Валянціна Вячаславаўна, паднялася на сцэну і ад імя шматлікіх асіпаўчан падзякавала чыгуначнікам за іх прафесія-налізм, майстэрства і самаадданасць…
Тым часам гарадскі парк напаўняўся людзьмі. Разам са сваімі роднымі і сябрамі землякі ласаваліся смажанымі шашлыкамі, пілі хлебны квас і спрабавалі наварыстую ўху, якую прыгатавалі працаўнікі ААТ “Рыбгас “Свіслач”.
Тут можна было вы-браць падарункі на любы, нават самы запа-трабавальны, густ: драўляныя вырабы, гаршкі і гарлачыкі з керамікі і гліны, шыкоўныя капелюшы ад сонца (што было вельмі дарэчы — надвор’е стаяла спякотнае), кошыкі і скрыні розных форм, памераў і колераў і інш.
Завяршыўся святочны дзень забаўляльна-танцавальнай праграмай і шыкоўным феерверкам.
Нэлі АСТРЭЙКА.
Фота аўтара.