Асіповіцкі КБА пашырае свае паслугі

Асіповіцкі КБА пашырае свае паслугі

rkbo
Карысная паслуга
Адкрытае акцыянернае таварыства “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання” актыўна займаецца рэалізацыяй гатовай прадукцыі праз выязны гандаль. Асабліва гэта актуальна ў летні сезон. Адну з палатак часта можна бачыць каля вядомага гараджанам “Еўраопта”, другую — каля Дома быту № 1. Пакупнікам прапаноўваюцца розныя швейныя вырабы: пасцельная бя-лізна, верхні трыкатаж, сурвэткі, ручнікі і інш. Аказанне дадзенай па-слугі штомесячна складае каля 30 працэнтаў ад усёй месячнай выручкі. А яшчэ асіповіцкіх “бытавікоў” запрасілі паўдзельнічаць у школьным кірмашы, які штодзённа праходзіць у Бабруйску. Туды яны збіраюцца везці запатрабаваныя перад пачаткам навучальнага года тавары: дзіцячыя курткі, байкі, майкі, фуфайкі і нават рукзакі для кніг.
Рыхтуй падушкі летам
Вялікім попытам сярод спажыўцоў зараз карыстаецца паслуга прадпрыемства па хімчыстцы адзення і вырабаў дамашняга прызначэння. Так, за студзень-чэрвень ёю скарысталіся некалькі соцень чалавек. У бюджэт арганізацыі ад дадзенага віду дзейнасці за гэты час паступіла 44 мільёны рублёў, у тым ліку за апошні месяц — звыш сямі. План выконваецца на 105%. Прыблізна палова выручкі прыпадае на чыстку падушак. Гаспадыні актыўна прыносяць іх сюды, бо надта ўжо зручна адбываецца працэс прывядзення ў парадак мяккага “багацця”. Прычым, пачышчанае пер’е засыпаецца, па жаданні кліента, у новую насыпку.
Пашыраюць віды дзейнасці
На першым паверсе КБА № 1, размешчанага па вуліцы Сумчанкі, 29, у сярэдзіне жніўня плануецца адкрыццё гандлёвага павільёна. З гэтай мэтай закуплена новае абсталяванне на 30 мільёнаў рублёў. Па словах дырэктара акцыянернага таварыства Раісы Аляшкевіч, “бытавікі” будуць гандляваць абуткам вядомых беларускіх брэндаў “Сивельга”, “Отико”, “Луч”. Акрамя гэтага, тут жа пакупнікі змогуць набыць і тавары вытворчай кампаніі “Каджиа“, якая выпускае скургалантарэйную прадукцыю, — сумкі рознага прызначэння, рукзакі, ранцы, кейсы і інш. Крыху пазней пачне працаваць і прадуктовы аддзел.

Последние новости

Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость
Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем