Дадаюць Асіповіччыне зялёнага колеру

Дадаюць Асіповіччыне зялёнага колеру

Лясгас заўсёды надзяляе шмат увагі добраўпарадкаванню будынкаў, тэрыторый, а таксама прыдарожных палос. Не выключэнне і мінулы год.

Летась на бягучы рамонт і добраўпарадкаванне было затрачана 228 тысяч рублёў, на будаўніча-мантажныя работы — 2,088 мільёна.

Устаноўлена 150 новых рэкламных шчытоў, якія нагадваюць пра беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, а таксама 130 новых шлагбаўмаў.

Работнікі лясной гаспадаркі дбайна ставяцца да зялёнага ўбранства нашага раёна, пастаянна вядуць работы па навядзенні парадку ў лясных угоддзях, выдаляюць сухія і палеглыя дрэвы, смецце, пакінутае нядобрасумленнымі турыстамі, своечасова ліквідуюць наступствы стыхій. На працягу года было ўбрана каля 186 га тэрыторый, размешчаных уздоўж дарог.

Летась быў адкрыты цэх па вытворчасці паліўных пялетаў, на яго добраўпарадкаванне таксама патрачана нямала рэсурсаў. Прыводзіўся ў парадак міні-дэндрарый у Вяззеўскім лясніцтве. Працягвалася бетаніраванне тэрыторыі дрэваапрацоўчага цэха.

Лясгас — адно з нямногіх прадпрыемстваў, якія аказваюць дабрачынную дапамогу тым, хто мае патрэбу. Да яго кіраўніцтва звярталіся ДЮСШ, аздараўленчы лагер «Пціч», СШ № 1, сектар культуры і іншыя арга-нізацыі Асіповіччыны і ніколі не атрымоўвалі адмовы. Менавіта саджанцы лясгаса выкарыстоўваліся для азелянення вуліцы Чарняхоўскага, паўднёвага боку горада, устаноў адукацыі, тэрыторый сельсаветаў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем