Часцей гучаў вясельны вальс і чуўся дзіцячы голас 29.01.10, № 7
Як паведамілі ў райаддзеле ЗАГС, у мінулым годзе на Асіповіччыне зарэгістравалі шлюб 443 пары — на 17 болей, чым у папярэдні год. У тым ліку 24 шлюбы было заключана з замежнымі і 10 — з непаўналетнімі грамадзянамі.
Самай пажылой лічыцца пара, дзе бралі шлюб 80-гадовая жанчына і 73-гадовы жаніх, а маладой — адпаведна 15-гадовая дзяўчына і 17-гадовы юнак.
Усяго па горадзе і раёне летась нарадзілася 586 дзяцей — на 25 немаўлят больш, чым за 2008 год. Самыя запа-трабаваныя імёны, якія атрымалі нарадзіўшыеся нашчадкі, — Дар’я, Ксенія, Аляксандра, Уладзіслаў, Данііл, Мікіта.
