На станцыі — заўсёды “лётнае” надвор’е

На станцыі — заўсёды “лётнае” надвор’е

degurn

Каб адчуць сутнасць работы чыгуначнай станцыі Асіповічы-1, лепш за ўсё патрапіць у яе “нервовы цэнтр” — на рабочае месца манеўровага дыспетчара ў момант, калі там вырашаецца нейкая складаная задача. Канкрэтная сітуацыя: у сярэдзіне ўжо падрыхтаванага да адпраўкі саставу выявіўся вагон, у суправаджальных дакументах якога была дапушчана тэхнічная памылка. Яна будзе выпраўлена, але гэта потым. Спачатку ж неабходна пакінуць дэфектны вагон на станцыі, прычым зрабіць усе неабходныя аперацыі максімальна хутка — каб не парушыць жорсткі графік руху.
Вось тут і патрабуецца ад манеўровага дыспетчара і дзяжурнага па станцыі поўная канцэнтрацыя ўвагі ды майстэрства адначасова рабіць мноства спраў. За лічаныя хвіліны ім трэба даваць дзясяткі ўказанняў па тэлефоне і рацыі, пераключаць патрэбныя стрэлкі на пуцях, зафіксоўваючы ў службовых дакументах усе праводзімыя аперацыі. Пры гэтым пільна сачыць за ўсімі “штатнымі” перасоўваннямі рухомага саставу ў складанай і вельмі дынамічнай сістэме — чыгуначнай станцыі.
Парадак прыярытэтаў
…Цягнік, пра які ішла гаворка, атрымаў дазвол на адпраўленне своечасова, а “праблемны” вагон — з выпраўленымі дакументамі — рушыць да месца прызначэння ўжо праз некалькі гадзін — праз Асіповічы ў кожным з магістральных накірункаў праходзяць дзясяткі толькі грузавых саставаў, так што гаспадар грузу затрымкі не адчуе.
Калі ж палічыць штодзённую колькасць адпраўляемых станцыяй грузавых вагонаў, атрымаецца ўражваючая лічба — амаль 1400. І ўсе яны дастаўляюць перавозімыя грузы своечасова, хутка і з гарантаванай захаванасцю. Аптымальнае спалучэнне гэтых паказчыкаў было і заўсёды будзе галоўным козырам чыгункі на рынку транспартных паслуг.
Зразумела, каб рэалізоўваць свой патэнцыял, кожнае чыгуначнае падраздзяленне павінна не толькі дасканала выконваць сённяшнія абавязкі, але і вызначаць правільныя стратэгіі свайго развіцця. А калі трэба — мабілізаваць магчымасці для ўдзелу ў агульных справах.
Такой — найбольш важнай справай — для станцыі Асіповічы стала электрыфікацыя чыгуначнай лініі Асіповічы-Бабруйск. Супрацоўнікі падраздзялення былі непасрэдна задзейнічаны ў гэтай маштабнай справе: менавіта на іх лёг клопат па транспартна-лагістычным забеспячэнні гэтага працэсу. Неабходна было распрацаваць графік руху саставаў, які б дазваляў рытмічна весці будаўнічыя работы і не вельмі ўплываў на прапускную здольнасць участкаў, на якіх вялася рэканструкцыя. А яшчэ “Асіповічы-1” сталі асноўнай базай задзейнічаных у праекце арганізацый, таму пагрузка-перавозка матэрыялаў і персаналу таксама лягла на плечы станцыі.
З пускам першай электрычкі “Мінск-Бабруйск” найвышэйшы прыярытэт для станцыі Асіповічы набыла меншая па маштабах, але, напэўна, больш прыемная для яе супрацоўнікаў справа — рэканструкцыя ўсёй станцыйнай “гаспадаркі”. Зараз рыхтуюцца тэхнічныя ўмовы для праектавання — гэта самы першы, але, бадай, самы адказны этап рэалізацыі праекта. Фармулюемыя сёння патрабаванні да праектантаў “праграмуюць” магчымасці развіцця станцыі як транспартнага цэнтра на некалькі будучых дзесяцігоддзяў. Да таго ж рэканструкцыя — шанц вырашыць наспеўшыя пытанні ў адносінах горада і чыгункі. Сярод іншага, гэта будаўніцтва аўтамабільнага пуцеправода на месцы “гарбатага” пераезда, што на вуліцы Янкі Купалы.
Справы кожнага дня
За першае паўгоддзе станцыя атрымала 66 мільёнаў рублёў прыбытку, што на 9,7 працэнта вышэй за мінулагодні аналагічны паказчык. Лічба прыемная, але каб цалкам зразумець яе важкасць, трэба ўлічыць такі вось нюанс: у пачатку года ў нашай краіне адбылося значнае павышэнне тарыфаў на ўнутраныя перавозкі чыгуначным транспартам. Яно не было нечаканым — такая мера прадугледжвалася пры ўваходзе Беларусі ў Мытны саюз с Расіяй і Казахстанам, аднак для шэрагу буйных суб’ектаў гаспадарання стала больш выгадна карыстацца аўтатранспартам. Да таго ж адбыліся пэўныя змены ў аб’ёмах экспартных паставак, з-за чаго сукупны аб’ём перавозімых грузаў адчувальна скараціўся.
Сёння чыгунка ўжо не з’яўляецца бясспрэчным манапалістам на рынку грузаперавозак, і таму яе структурныя падраздзяленні павінны напружана працаваць, каб захаваць старых кліентаў і знайсці новых. Станцыя Асіповічы бачыць шляхі пашырэння кліенцкай базы ў больш цесным супрацоўніцтве з мясцовай бізнес-супольнасцю. Па многіх пазіцыях лагістычныя магчымасці і шэраг іншых важных пераваг чыгункі цалкам супадаюць з патрэбамі гэтага сектара айчыннай эканомікі, так што інтарэс існуе ўзаемны.
Ды і чаго хаваць — чыгунка, як дзелавы партнёр, мае бездакорную рэпутацыю. І падтрымліваецца яна ў многім менавіта дзякуючы спецыялістам, якія працуюць на чыгуначных станцыях. “Асіповічы-1” — не выключэнне.
Калектыўны “партрэт” яе супрацоўнікаў можна скласці з характарыстык чатырох работнікаў, якія сёлета дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Намеснік начальніка Ала Селівончык: выдатныя арганізацыйныя здольнасці, уменне ствараць у калектыве спрыяльны мікраклімат.
Дзяжурны па станцыі Галіна Віцянкова: уменне асабістым прыкладам падтрымліваць станоўчую матывацыю ў рашэнні самых складаных пытанняў, эфектыўная перадача прафесіянальнага вопыту моладзі.
Дыспетчар манеўровы Анатоль Рэкіш: вялікі аса-бісты ўклад у выкананне пастаўленых перад станцыяй задач, высокая вытворчая дысцыплінаванасць.
Аператар цэнтра апрацоўкі інфармацыі Жанна Крукерык: дасканалае валоданне ўсімі пытаннямі, якія ўваходзяць у сферу пасадавай кампетэнцыі…
Сёння на “Асіповічы-1” працуе 336 чалавек, пераважная большасць якіх адпавядае жорсткім стандартам, якія чыгунка прад’яўляе да асабовых і прафесіянальных якасцей сваіх работнікаў. І якімі б ні былі надзённыя клопаты, цягнікі праз іх станцыю будуць праходзіць як заўсёды: у адпаведнасці з графікам…
На здымку: на сваім рабочым месцы — дзяжурны па чыгуначнай станцыі Асіповічы 1 Яўгеній Каховіч. Менавіта ён “разрульваў” сітуацыю з дэфектным вагонам.
Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем