Гісторыю раёна ствараюць людзі

Гісторыю раёна ствараюць людзі

Сёння ў ГЦК “Равеснік” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў штогадовага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Запрошаных у фае ўстановы культуры чакалі выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фотаздымкаў, знаёмства з гісторыяй спаленых вёсак праз вывучэнне макетаў, зробленых школьнікамі, маладзёжны праект “100 ідэй для Беларусі”, майстар-клас інклюзіўнай студыі керамікі, дэгустацыя прадукцыі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, незвычайная магчымасць сфатаграфавацца з жывымі скульптурамі, музыка і шмат іншага.

У святочнай зале сабраліся землякі, кожны з якіх рэальнымі справамі даказаў любоў да роднага краю, на каго і павінна арыентавацца Асіповіччына працоўная. Учора раённая газета на сваіх старонках падрабязна пазнаёміла асіпаўчан з імёнамі пераможцаў працоўнага першынства. Рупліўцы заслужылі права не раз пачуць словы ўдзячнасці, павагі і пашаны. І гэта якраз і стала галоўным на святочнай сцэне.
Сваю важнасць традыцыйная сустрэча мае не толькі таму, што дае магчымасць падвесці вынікі зробленага і акрэсліць перспектывы, падзякаваць людзям за работу, але і з-за таго свежага імпульсу і новага натхнення, што накіроўваюць далейшы рух наперад і для многіх з’яўляюцца галоўным заахвочваннем. А яшчэ гэта мерапрыемства, якое па-сапраўднаму аб’ядноўвае.

У ліку гасцей сёння былі начальнік упраўлення справамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Яўгеній Ліхалап, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава, дэлегацыі суседніх раёнаў. І ад кожнага гучалі словы віншаванняў і падзякі.
Удзельнікі злёту з вялікай цікавасцю слухалі старшыню райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага, які спыніўся як на асноўным са зробленага ў рэгіёне летась, а станоўчага, нягледзячы на цяжкасці, звязаныя з каранавірусам і эканамічнымі санкцыямі, адбылося нямала, так і акрэсліў далейшыя арыенціры.
Прадпрыемствамі раёна ў мінулым годзе атрымана выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг у суме 922 мільёны рублёў, што склала 119,5% да ўзроўню 2020-га. АЗАА, завод транспартнага машынабудавання, дахавы завод “ТэхнаНІКОЛЬ”, парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”, хлебазавод забяспечылі рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў супаставімым вымярэнні ад 0,6% да 17,5%. Важна і тое, што летась усе прамысловыя прадпрыемствы захавалі працоўныя месцы і забяспечылі рост заробкаў. Выпушчаная ў раёне прадукцыя пастаўлялася на экспарт у 39 краін свету.

У горадзе пабудаваны 108-кватэрны жылы дом па вуліцы Чарняхоўскага і 76-кватэрны — на Крыловіча. Тут у кастрычніку распачата будаўніцтва дома на 84 кватэры, у гэтым жа мікрараёне вядзецца праектаванне 112-кватэрнага. Словам, Асіповічы сталеюць і развіваюцца.
За ўзнагародамі на сцэну запрашаюцца і запрашаюцца прадстаўнікі розных прафесій і калектываў, у іх гонар зноў і зноў гучаць словы ўдзячнасці. Выдатным дапаўненнем да ўзнагарод сталі адмысловыя канцэртныя нумары. Адметнасцю святочнага сцэнарыя можна назваць тое, што ён закрануў самыя актуальныя пытанні на сёння: набліжэнне важнай палітычнай падзеі — рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон краіны, XXIV зімовыя Алімпійскія гульні, 150-годдзе горада Асіповічы, супрацьстаянне медыкаў каранавіруснай інфекцыі. Усё гэта было пададзена шчыра і прыгожа.

Яшчэ раз дзякуй за эфектыўную працу, землякі! Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць нашай з вамі малой радзімы!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость