Гэта бачыць толькі яна

Гэта бачыць толькі яна

Маніпуляцыі з прабіркамі і мікраскопам — занятак не для кожнага. Ён патрабуе цярплівасці, назіральнасці, пунктуальнасці і, безумоўна, пэўнага багажу прафесійных ведаў. Марына Жураўская ўсім гэтым “арсеналам” валодае, а таму ў сваім рабочым кабінеце адчувае сябе ўтульна. Працуе яна фельчарам-лабарантам мікрабіялагічнай лабараторыі лабараторнага аддзела райЦГЭ.

Сюды дастаўляецца біялагічны матэрыял пацыентаў райбальніцы і медустаноў раёна для правядзення мікрабіялагічнага даследавання, у ходзе якога выяўляецца наяўнасць кішачных палачак, стафілакокаў, стрэптакокаў і іншых бактэрый, а таксама адчувальнасць да антыбіётыкаў. У дзень праводзіцца 40-50 даследаванняў клінічнага матэрыялу. Працуюць у тым ліку з крывёю: вызначаюць яе стэрыльнасць, што сведчыць пра адсутнасць бактэрыяльнага сэпсісу. Фельчараў-лабарантаў заўсёды радуе, калі ў пробе адсутнічаюць хваробатворныя мікраарганізмы, бо забор матэрыялу ажыццяўляецца ад іх землякоў, часта маленькіх.

Яшчэ некалькі дзясяткаў проб вады, ежы і іншых субстанцый, з якімі сутыкаецца чалавек, адбіраюць супрацоўнікі райЦГЭ або дастаўляюць фізічныя і юрыдычныя асобы для санітарна-мікрабіялагічнага даследавання.

І калі на рабоце Марыне даводзіцца большую частку часу бавіць з прабіркамі, спіртоўкамі і мікраскопам, вывучаючы мікрасвет, то, пакідаючы рабочае месца, жанчына акунаецца ў свой макрасвет, а гэта зносіны, радасныя навіны, дарагія сэрцу людзі і любімыя заняткі. Для Марыны Лявонаўны гэта дачка і пяцігадовы ўнучак Цімурчык, якія жывуць у Мінску, сяброўкі, прагулкі на свежым паветры з сабакам.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем