Працавалі стабільна

Працавалі стабільна

Апошнія два гады паліклініка функцыянуе ва ўзмоцненым рэжыме

І тым не менш яе калектыў з запланаванымі паказчыкамі справіўся, прадэманстраваўшы ўменне перастройвацца ў залежнасці ад санітарна-эпідэмічнай абстаноўкі ў раёне.

Пры ўваходзе ў медустанову адбываецца першаснае апытанне пацыентаў з вымярэннем тэмпературы цела з дапамогай цеплавізара. Тыя, хто мае сімптомы віруснай інфекцыі, накіроўваюцца ў фільтр-боксы. Для зручнасці пацыентаў і змяншэння чэргаў устаноўлены электронны тэрмінал. А нядаўна стала працаваць тэлефонная электронная чарга, якая дазваляе хутчэй дазваніцца да рэгістратуры. У дзень такім чынам прымаецца каля дзвюх тысяч тэлефанаванняў.

Наведвальнасць установы таксама за апошнія гады вырасла ў разы. Так, летась зафіксавана 498 448 візітаў. Дома адбылося больш за 43 тысячы наведванняў.

А ўсё гэта адпаведна павысіла нагрузку на кожнага ўрача, і зараз яна складае 111%. Але калектыў медустановы не скардзіцца. Памятаючы пра свой прафесійны абавязак, дактары пры неабходнасці перакваліфі-коўваюцца з адной спецыялізацыі на іншую. Так, урачам агульнай практыкі і інфекцыяністам дапамагаюць вузкія спецыялісты, што дазваляе арганізоўваць у залежнасці ад патрэб работу да шасці кантактных брыгад адначасова. Наладжана дыстанцыйная выпіска лекавых сродкаў.

Актыўна ідзе вакцынацыя насельніцтва ад COVID-19 з выездам у розныя кропкі раёна.

І хоць час ад часу назіраюцца чарговыя хвалі ўздыму захворвання на кавід, планавы прыём пацыентаў не спыняецца.

Павялічыўся ахоп жыхароў прафілактычным аглядам — зараз ён складае 98%.

Знізіўся паказчык першаснага выхаду на інваліднасць працаздольнага насельніцтва, а гэта даволі станоўчы вынік. Колькасць выпадкаў траўматызму сярод насельніцтва таксама зменшылася. Павялічыўся працэнт абследаваных жанчын, што дазваляе своечасова пачаць неабходнае лячэнне, калі выяўлена тая ці іншая паталогія. Працягваецца і тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю. У мінулым годзе было зроблена 4 086 адпаведных аналізаў.

Рэалізуецца скрынінгавая праграма па раннім выяўленні раку лёгкіх, малочнай залозы, прастаты, каларэктальнага.

Вядзецца работа па своечасовым дыягнаставанні ў пацыентаў перадракавай паталогіі і назначэнні адпаведнага лячэння.

Загадчык паліклінікі Ігар Анісімаў адзначае, што, аналізуючы вынікі работы ўстановы за мінулы год, цяжка вызначыць, чый   уклад у агульную справу быў больш важкім. Увесь калектыў працаваў на поўную моц, зладжана, падмяняючы калег, якія час ад часу хварэлі. Галоўнае — работа паліклінікі вялася стабільна, людзі ў белых халатах выходзілі на працоўныя месцы нават у выхадныя дні, калі мелася неабходнасць, таму ў пацыентаў заўсёды была магчымасць атрымаць кваліфікаваную меддапамогу.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем