Мехатронікі з АЗАА

Мехатронікі з АЗАА

Паняцце ”мехатроніка” ўзнікла даўно і даволі незвычайным шляхам.

У 30-я гады мінулага стагоддзя пачалі шырока ўжываць разнастайныя электрамеханічныя сістэмы. У Еўропе яны атрымалі абагульненую назву “электрапрывад”. Японскія інжынеры палічылі неалагізм няўдалым і прыдумалі свой — мехатроніка.

Сёння тэрміналагічны падзел такі: да мехатронаў адносяцца электрапрывады параўнальна невялікай магутнасці, з найвышэйшай дакладнасцю рухаў і развітымі органамі кіравання. Тыповыя прыклады мехатронных сістэм — станкі з лічбава-праграмным кіраваннем і прамысловыя робаты.

На ААТ “АЗАА” ўстаноўлена шэсць адзінак абсталявання, якое прызначана для выканання найбольш складаных аперацый (чатыры — рабатызаваныя комплексы, трох- і пяцікаардынатныя станкі). Менавіта для забеспячэння іх эфектыўнай работы створана група мехатронікаў. Яна невялікая: начальнік групы Віталій Пучкоў ды два інжынеры — Станіслаў Рубен і Аляксей Кісель.

У асноўным гэта каманда займаецца распрацоўкай кіруючых праграм, якія будзе выконваць мехатроннае абсталяванне. Такая работа вядзецца віртуальна, з ужываннем адмысловага     камп’ютарнага софту, у “абавязкі” якога ўваходзіць кантроль і карэкцыя рухаў кожнага механічнага элемента.

Калі для работы станкоў стварэння кіруючых праграм дастаткова, то для робатаў патрабуецца іх дадатковая адладка на рабочым месцы. Гэта працаёмкая, але вельмі важная аперацыя, без якой немагчыма дасягненне найвышэйшай якасці гатовых вырабаў.

…Мехатроніка — спецыяльнасць маладая, але перспектыўная. На АЗАА першы станок, для працы якога патрабаваліся такія адмыслоўцы, з’явіўся 13 гадоў таму. Сёння гэткіх сістэм, як узгадвалася, шэсць, што далёка не мяжа: робатаў для сучаснай прамысловай вытворчасці многа не бывае.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем