Апошні жыхар Бортнага

Апошні жыхар Бортнага

У снежні на старонках газеты распавядалася пра ўдзел устаноў адукацыі Асіповіччыны ў праекце “Памяць”, у якім рабяты пад кіраўніцтвам педагогаў стваралі макеты вёсак раёна, спаленых у час Вялікай Айчыннай вайны і не аднавіўшых сваё існаванне ў мірны час.

Аб цікавасці чытачоў да ўзгаданай тэмы сведчаць допісы і званкі. Дзякуючы аднаму з іх пашанцавала даведацца пра невядомую і, бадай, апошнюю старонку населенага пункта з прыгожай назвай Бортнае. Яе паведаміў Вячаслаў Вольскі, сын былога жыхара гэтай вёскі Альфрэда Вольскага.

…Калі фашысты акупіравалі вёску, яго бацьку было 16 гадоў. Вайна стала выпрабаваннем для ўсіх, у тым ліку і для яго сям’і: матуля, якая пазбавілася моцнага мужчынскага пляча, пахаваўшы мужа, адна гадавала сына і трох дачушак.

20 студзеня 1943 года немцы адабралі ў насельніцтва кароў, што цудам ацалелі, і пагналі іх у бок райцэнтра. Альфрэда захапілі з сабой у якасці пастушка. Не ведаў юнак, што гэты прымусовы занятак выратуе яму жыццё.

Жывёліны падпарадкоўвацца чужынцам са зброяй не жадалі. І калі адна з іх, нягледзячы на злосныя крыкі, упарта пашыбавала да лесу, нямецкі салдат адправіў Альфрэда завярнуць карову назад. Выкарыстаўшы момант, хлопец сам рвануў у лес. Аўтаматныя чэргі не змаглі дагнаць яго.

Калі Альфрэд вярнуўся дадому, яго сустрэлі папялішчы. Разам з роднай хатай згарэлі матуля і сястрычкі. У роспачы хлопец бадзяўся па наваколлі. Наведаў Мяжное, Осы-Калёсы. Усюды бачыў абгарэлыя коміны, раскіданыя хаты, попел і дым. У Задняй Градзе мясцовыя жыхары завялі яго да дзяўчыны Ксеніі: “Вось ідзі і жыві. Будзе табе жонкай”.

“Нявесце” госць спадабаўся. Але Альфрэд вырашыў інакш. Ён адправіўся ў партызанскі атрад, які знаходзіўся ў Каранскім лесе, і ўсю вайну адважна змагаўся з ворагам, які пазбавіў яго сям’і, роднага дома і юнацтва. Удастоены дзяржаўных узнагарод.

А калі краіна была вызвалена ад фашысцкай навалы, узмужалы партызан прыйшоў да сваёй “нарачонай”. Яны стварылі сям’ю, перабраліся ў райцэнтр, дзе Альфрэд Сігізмундавіч працаваў на нафтабазе, а Ксенія гадавала дзяцей. Пасля перабраліся да жончыных бацькоў у Заднюю Граду, а праз нейкі час купілі хату ў Дзераўцах.

Кожны год на Дзень Перамогі Альфрэд Вольскі ехаў на малую радзіму, дзе разам з іншымі роднымі загінуўшых у полымі землякоў стаяў у жалобе ля помніка, успамінаючы шчаслівае дзяцінства і страшную трагедыю, якую прынесла вайна. Сустракаўся і з баявымі таварышамі.

Вось такую гісторыю расказаў наш чытач. Данёс і да сваіх дзяцей і ўнукаў, ілюструючы ісціну: вайна — гэта жах, пакуты, боль і страты. Нават пераможцы выходзяць з яе з параненымі целамі і скалечанымі душамі. А колькі такіх успамінаў у аналах памяці народа… Гістарычнай памяці, якая павінна захоўвацца.

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем