Начальнік вакзала Асіповічы Аксана Кузняцова

Начальнік вакзала Асіповічы Аксана Кузняцова

Нарадзілася ў 1983 годзе ў вёсцы Замошша. Скончыла Верайцоўскую сярэднюю школу, а затым Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік».

Пра работу на чыгунцы, дзе працавалі яе дзядуля і цётка,  Аксана марыла з дзяцінства. Таму ў 2013 годзе прыйшла на вакзал. Спачатку працавала касірам білетным (раз’язным) на напрамку Асіповічы-Градзянка, а праз год стала білетным касірам 6 разраду. Паступіла вучыцца ў Гомельскі  дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

У 2020 годзе была пераве-дзена на пасаду дзяжурнага памочніка начальніка вакзала. Напрыканцы 2021 года Аксану Мікалаеўну прызначылі начальнікам вакзала.

У яе абавязкі ўваходзіць забеспячэнне бесперапыннай і бездакорнай работы вакзала, бяспекі пасажыраў, своечасовага прыёму і адпраўлення цягнікоў.

Муж Андрэй таксама чыгуначнік, працуе ў дыстанцыі пуці  аператарам дэфектаскопнай цялежкі. Сын Мікіта вучыцца ў 9 класе СШ № 1. У вольны час, якога няшмат, бо жанчына яшчэ працягвае вучобу, займаецца вязаннем, а таксама до-глядам архідэй, якіх мае каля чатырох дзясяткаў. З задавальненнем разам з сям’ёй наведвае малую радзіму, дзе жывуць яе родныя.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем