Дарога да аўтапарка прывяла… у загс

Дарога да аўтапарка прывяла… у загс

Ніна Аляксандраўна і Пётр Міхайлавіч Аўчыннікавы нядаўна адзначылі 50 гадоў сумеснага жыцця

Моладзь 70-х гадоў знаёмілася ў розных месцах: на танцпляцоўках, камсамольскіх будоўлях, у час наведвання нейкіх мерапрыемстваў. А для Ніны і Пятра месцам знаёмства стаў аўтапарк, да працы ў якім яны прыступілі паўстагоддзя таму. Малады майстар-механік заўважыў неяк у тэхаддзеле прыгожую 19-гадовую дзяўчыну, пазнаёміліся, а потым разам ездзілі на сесіі. Зразумелі, што ў іх шмат агульнага, і наогул паасобку ўжо не ўяўлялі жыцця. Таму хутка адносіны хлопца і дзяўчыны перайшлі на новую стадыю. Стварылі сям’ю. Распісаліся на стары Новы год, з той пары гэта свята для іх мае асаблівы сэнс.

Абое выраслі ў Асіповічах — яна на Ленінскай вуліцы, ён на Стэльмаха — і лагічна вырашылі месца жыхарства не змяняць, атабарыцца там, дзе жывуць бацькі, родныя і сябры, дзе знаходзіцца любімая работа. Дарэчы, Пётр Міхайлавіч шмат гадоў прысвяціў аўтапарку. Працаваў інжынерам па бяспецы руху, галоўным інжынерам. Атрымаўшы ў арміі прафесію аўтамеханіка, займаўся любімай справай усё жыццё, удасканальваючы майстэрства ў час далейшай вучобы па выбранай спецыяльнасці. Дапамог і багаты вопыт работы з тэхнікай і, канечне ж, людзьмі, якія на ёй працуюць. Займаўся і грамадскай работай, напрыклад, узначальваў камсамольскую арганізацыю. Удастоены медаля “Заслужаны транспартнік Беларусі”. З гонарам успамінае, што ў 80-х гадах іх арганізацыя налічвала 120 грузавых аўтамабіляў, 54 аўтобусы, пяць таксі. Абслугоўвалі ўсе арганізацыі горада і раёна. Ніна Аляксандраўна ўзначальвала аўтастанцыю, а потым працавала ў аўтакалоне райста.

У 1975 годзе пабудавалі ўласны дом, правялі ўсе камунікацыі. А таму жывуць хоць і ў гарадскіх умовах, але з вясковымі выгодамі: агарод, чыстае паветра, лес побач. У грыбны сезон паспявалі да работы збегаць у лес, набраць баравікоў, а вечарам іх апрацаваць.

І хоць зараз знаходзяцца на пенсіі, спяшацца на работу не трэба, але заняткаў для душы хапае. Даглядаюць агарод. Гаспадыня вельмі любіць кветкі, разводзіць іх, і летам сядзіба ўпрыгожваецца рознакаляровым дываном з руж, лілей ды вяргінь. Чытаюць мастацкую літаратуру. З’яўляюцца пастаяннымі падпісчыкамі раённай газеты.

Гэты год незвычайны для сям’і Аўчыннікавых. У мінулым месяцы муж і жонка адзначылі залатое вяселле. Калі пацяплее, Ніна Аляксандраўна і Пётр Міхайлавіч мараць абвянчацца ў царкве, каб яшчэ больш трывала замацаваць сямейны саюз. 8 сакавіка Ніна Аляксандраўна будзе прымаць віншаванні не толькі з Днём жанчын, але і з нагоды ўласнага 70-годдзя, а адна з дачок сёлета адзначыць 50 гадоў. Дарэчы, дзеці таксама жывуць і працуюць у горадзе, дзе гэту цудоўную працавітую сям’ю добра ведаюць і глыбока паважаюць.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем