Династия педагогов Осиповщины

Династия педагогов Осиповщины

Узрошчаныя на дабратворнай ніве

Дынастыя Пішчовых — адна са старэйшых педагагічных дынастый раёна. Агульны стаж работы яе членаў ва ўстановах адукацыі складае больш за 300 гадоў.

Заснавальнік дынастыі Пішчоў Мікалай Лукіч пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1929 годзе пасля заканчэння Магілёўскага педвучылішча — спачатку настаўнікам пачатковых класаў, а затым дырэктарам пачатковай школы ў вёсцы Сінюга Магілёўскага раёна. Яго прафесійны стаж 40 гадоў.  Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны.

Сын Мікалая Лукіча, Уладзімір Мікалаевіч Пішчоў, працягнуў працу бацькі. У 1956 годзе скончыў педагагічнае вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць “выкладчык фізічнага выхавання”, затым педінстытут, дзе асвоіў педагогіку і методыку пачатковага навучання. У час вучобы Уладзімір Мікалаевіч пазнаёміўся з будучай настаўніцай Таццянай Цвятковай, з якой узяў шлюб і прайшоў поплеч да канца сваіх дзён. Яго стаж перасягнуў мяжу ў паўстагоддзя.

У 1956 годзе маладыя настаўнікі па размеркаванні сталі працаваць у Татаркаўскай сярэдняй школе Асіповіцкага раёна. Уладзімір Мікалаевіч спачатку вёў фізкультуру, а затым быў прызначаны дырэктарам школы. Таццяна Іосіфаўна працавала настаўнікам пачатковых класаў. Аддала школе 52 гады.

Мне пашчасціла вучыцца ў той школе, дзе працавалі гэтыя цудоўныя людзі. У першай палове шасцідзясятых гадоў, дзякуючы энтузіязму дырэктара, быў пабудаваны адзін з лепшых у раёне стадыён. За гэта Уладзіміра Мікалаевіча ўзнагародзілі медалём “За развіццё спорту на вёсцы”. Таццяне Іосіфаўне Пішчовай было прысвоена званне “старшы настаўнік”, яе мужу — “настаўнік-метадыст”.

Трое дзяцей Пішчовых таксама сталі педагогамі. Кацярына Уладзіміраўна 23 гады далучала вучняў Татаркаўскай школы да абслугоўваючай працы. Тры гады я працавала побач з гэтай цудоўнай жанчынай. З упэўненасцю магу сказаць, што ў яе залатыя рукі, якія ўмеюць усё. Свае веды і ўменні настаўніца шчодра перадавала вучаніцам.

Ганна Уладзіміраўна пасля атрымання вышэйшай адукацыі пачала працоўную дзейнасць у той жа Татарцы. Потым скончыла аспірантуру ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. Выкладчык, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі БДУФК. З 2012 года і да нашага часу — дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. 30 гадоў сее разумнае, добрае, вечнае.

І Мікалай Уладзіміравіч Пішчоў пайшоў па бацькоўскім шляху. Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны ў Жорнаўскую сярэднюю школу. 18 гадоў працаваў настаўнікам матэматыкі, а з 1997 года і да цяперашняга часу — яе нязменны дырэктар. За 42 гады не адно пакаленне жыхароў населенага пункта атрымала ад яго пуцёўку ў жыццё.

У Жорнаўцы Мікалай Уладзіміравіч сустрэў сваю палавінку Святлану Сцяпанаўну, з якой поплеч ужо амаль 40 гадоў. Менавіта столькі ж гадоў яна працуе настаўнікам пачатковых класаў.

У сям’і Пішчовых трое дзяцей, двое з іх педагогі. Сяргей Мікалаевіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, затым інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці “педагагічная дзейнасць спецыяліс-таў”. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры “Лясныя машыны, дарогі і тэхналогіі лесапрамысловай вытворчасці” Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры БДТУ з 2014 года. Адзначаны Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2005, 2006 гадах. 13 гадоў займаецца любімай справай. Міхаіл Мікалаевіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, аспірантуру, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры “Дэталі машын і пагрузачна-транспартных прылад” Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Адзначаны Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2006 го-дзе. 12 гадоў перадае свае веды студэнтам.

Нядаўна Таццяна Іосіфаўна і Кацярына Уладзіміраўна прымалі ад сваіх родных віншаванні з юбілейнымі датамі. Хочацца пажадаць не толькі ім, але і ўсім членам гэтай дружнай цудоўнай сям’і моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар, дабрабыту.

Наталля Паўлава, старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы.

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем